viasna on patreon

Пенсіянерку з Брэста асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі” за каментар у Тэлеграме

2023 2023-01-24T12:02:49+0300 2023-01-24T12:02:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-maskouskaha-raiona-bresta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маскоўскім судзе Брэста 3 студзеня асудзілі Наталлю Малец паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла жанчыне год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).

Справу жанчыны разглядалі 30 снежня 2022 года і 3 студзеня 2023 года. Пад вартай Наталля знаходзілася з 8 па 10 лістапада 2022 года.

9 сакавіка 2021 года Наталля перайшла па спасылцы з Фэйсбука ў Тэлеграм. У месенджары пад адной з публікацый яна пакінула каментар у дачыненні прадстаўнікоў улады, у тым ліку супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі.

Паводле заключэння лінгвістычнай экспертызы, якую правялі 13 кастрычніка 2022 года, каментар Наталлі прызналі негатыўнай ацэнкай прадстаўніка ўлады.  

Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым. Яе тэлефон маркі Samsung Galaxy A51 канфіскавалі ў даход дзяржавы, як сродак здзяйснення злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства