viasna on patreon

Трэці суд па "справе Вясны": Уладзю Лабковічу выклікалі "хуткую", праваабаронцы зноў просяць зняць кайданкі з іх Дапоўнена

2023 2023-01-10T16:18:30+0300 2023-01-11T20:40:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladz_sud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — яны не прызналі віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставіцца ў віну. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай паўтары гады. Гэта тряцяе судовае пасяджэнне. 

Уладзь Лабковіч на судзе 5 студзеня
Уладзь Лабковіч на судзе 5 студзеня

Сёння працягнулі дапытваць сведкаў па справе. 10 студзеня дапыталі чатырох сведак і паказанні трох зачыталі, бо яны не змаглі з'явіцца на працэс.

Напачатку суда Уладзь Лабковіч заявіў хадайніцтва аб перапынку ў судовым пасяджэнні ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Суддзя Запаснік выдалілася, каб высвятліць дадзеныя аб стане здароўя праваабаронцы, бо ў судзе, зразумела, вясновец ніякіх медыцынскіх дакументаў з СІЗА прадаставіць не змог. У выніку, суддзя звязаўшыся з супрацоўнікамі СІЗА № 1, вырашыла, што Лабковіч ў стане ўдзельнічаць у працэсе. У СІЗА паведамілі, што па стане на раніцу аўторка "стан здароўя Лабковіча быў здавальняючым, удзельнічаць у пасяджэнні ён мог". Судовае пасяджэнне працягнулася.

Нагадаем, у лістах на волю Уладзь Лабковіч усе паўтары гады ўтрымання пад вартай скардзіўся на пагаршэнне здароўя, а менавіта на пастаянныя галаўныя болі, бяссоніцу і паніжэнне зроку.

На судзе праваабаронцаў "Вясны" працягваюць утрымліваць у залі суда ў клетцы ў кайданках. Сёння Валянцін Стэфановіч зноў патрабаваў зняць з праваабаронцаў кайданкі. А суддзя зноў не стала разглядаць гэтае хадайніцтва, спасылаўшыся на тое, што тут "падмяняюцца паняцці меры бяспекі і меры абароны" і гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі канваіраў. Толькі незразумела, чым выкліканы такія "меры бяспекі" ў адносінах да праваабаронцаў, якія і так утрымліваюцца за кратамі. Алесь Бяляцкі падтрымаў хадайніцтва калегі і нагадаў, што судзяць вясноўцаў па палітычных матывах. Ён узгадаў, што ў 2011 годзе, калі яго судзілі папярэдні раз, то ў залі суда ён быў без кайданкоў.

Калі з вясноўцаў у чарговы раз адмовіліся здымаць кайданкі, то Валянцін Стэфановіч заявіў адвод суду, бо ён парушае іх правы. Запаснік, чакана, адхіліла гэтае хадайніцтва.

Алесь Бяляцкі на судзе прапанаваў памяняцца з пракурором Аляксандрам Каролём прыладамі для пісьма, бо яны знаходзяцца ў няроўных умовах – у пракурора ноўтбук і ручка, а ў праваабаронцаў толькі стрыжань.

На судзе стала вядома, што напярэдадні суда ва Уладзя была высокая тэмпература. Пасля перапынку на абед Уладзімір Лабковіч зноў паскардзіўся, што кепска сябе адчувае. Ён запатрабаваў, калі не будзе аб'яўлены перапынак, выклікаць "хуткую", што і было зроблена. Медыкі агледзелі палітвязня і заявілі, што ён можа ўдзельнічаць у судовым пасяджэнні.

Суд працягнецца 11 студзеня ў 14:00.

Алесь Бяляцкі на судзе
Алесь Бяляцкі на судзе

Цяпер палітзняволеным вясноўцам вельмі патрэбная салідарнасць і падтрымка! Зрабіць гэта можна лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу


Храналогія суда па "справе Вясны":

У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў. Дзень першы

Суд адкрыты — мы онлайн сочым за ходам судовага працэсу.

Працягваецца суд па "справе Вясны". Другі дзень

У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны".

Абодва пераследавалі мастака Алеся Пушкіна: што вядома пра пракурора і суддзю па "справе Вясны"

"Вясна" распавядае, што вядома пра пракурора і суддзю па "справе Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства