Палітзняволенага жыхара Жлобіна асудзілі да трох год калоніі па "справе Зельцэра"
Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 24 лістапада вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязню Сяргею Сляжову, абвінавачанаму ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
Палітзняволены Сяргей Сляжоў быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Жлобіне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра пад час перастрэлкі ў Мінску.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Сяргея з жодзінскай СТ №8 у Гомельскі СІЗА-3.
Падрабязнасці абвінавачання Сляжова пакуль невядомыя.
Ён быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.