viasna on patreon

Айцішніцу са Ждановіч асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2022 2022-11-14T08:47:18+0300 2022-11-14T10:21:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gunko_0.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Гунько

Анастасія Гунько

Суд Ленінскага раёна Мінска 26 кастрычніка вынес прысуд 32-гадовай супрацоўніцы IT-кампаніі  Анастасіі Гунько. Яе абвінавацілі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Пра затрыманне жыхаркі Ждановічаў стала вядома 12 жніўня. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне супрацоўніцы IT-кампаніі Анастасіі Гунько. Паводле іх, у 2020-м годзе дзяўчына прымала ўдзел у акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту. На “пакаяльным відэа” Анастасію прымусілі нават назваць свой заробак.

Па матэрыялах абвінавачання, у жніўні 2020 года Гунько, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі асобамі, прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады - супрацоўнікаў АУС... Яна выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру, рухалася па праезнай частцы дарогі па праспекце Незалежнасці ў Мінску, блакавала і заступала шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту".

На судзе сваю віну прызнала, паведаміла, што лозунгаў не выкрыквала, а падчас удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве пры сабе мела палатно бел-чырвона-белага колеру, па якім яе і апазналі пазней на фотаздымку.

Суд прызначыў Анастасіі Гунько пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады, вызваліўшы з-пад арышту ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства