viasna on patreon

Краязнаўца Ігара Хмару асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах

2022 2022-11-11T13:59:06+0300 2022-11-11T14:28:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hmara_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Ігара Хмару паводле ч. 1 арт. 342  (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня 2022 года, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску. Ад чалавека, які быў за кратамі разам з Ігарам, стала вядома, што затрымалі Хмару за размову на беларускай мове на вуліцы.

Як паведаміла, "Медыязона", Ігар прызнаў віну і сказаў, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях і "змяніў жыццёвыя прыярытэты"

11 лістапада суддзя Маскоўскага суда Мінска Таццяна Пірожнікава прызнала Ігара Хмару вінаватым паводле ч. 1 арт. 342  (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла яму пакаранне тэрмінам 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). 

Ігара вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства