viasna on patreon

Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі да 1,5 года калоніі і вызвалілі ў зале суда

2022 2022-10-24T18:17:48+0300 2022-10-26T09:20:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mironau_na-voli.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 24 кастрычніка, у судзе Савецкага раёна Гомеля асудзілі палітзняволенага валанцёра Іллю Міронава, які вядомы тым, што напісаў больш за дзве з паловай тысячы лістоў салідарнасці ў турмы. Больш за год таму — 30 верасня 2021 года — яго арыштавалі самога, калі адбываліся масавыя затрыманні за каментары па "справе Зельцэра". Сёння суддзя Аляксандр Мохараў асудзіў яго да паўтара года калоніі і 200 базавых штрафа (6400 рублёў) за "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса), піша "Гомельская вясна". Іллю вызвалілі ў зале суда, бо ён адбыў увесь тэрмін у следчым ізалятары.

Ілля Міронаў на волі. Фота з сацсетак
Ілля Міронаў на волі 24 кастрычніка 2022 года. Фота з сацсетак

Ініцыятыва Іллі "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Кампанія/ініцыятыва года-2021". 

Спачатку Іллю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), але ў працэсе следства абвінавачанне замянілі на артыкул 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Палітвязня судзілі за пост у фэйсбуку ад 29 верасня мінулага году.

Вядома, што за кратамі ў палітвязня пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем. 

24 кастрычніка Ілля выйшаў на волю і ўжо пакінуў пост у фэйсбуку для тых, хто за яго хваляваўся і падтрымліваў:

"Я дома, вызвалілі з залы суда! Вялікая падзяка, шчыры дзякуй за падтрымку і дапамогу! 1,5 года лагера + 200 базавых. Ваш Ілля М. Моцна абдымаю, люблю".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства