Палітвязня асудзілі на 3,5 года калоніі па “справе Зельцэра”
https://spring96.org/be/news/109539
2022
2022-10-24T15:53:42+0300
2022-10-24T15:53:42+0300
2022-10-25T17:37:54+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/minski-ablasny-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінскім абласным судзе 24 кастрычніка асудзілі грамадзяніна Б. паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ірына Майко.
Мужчыну затрымалі ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
24 кастрычніка суддзя Мінскага абласнога суда Ірына Майко прызнала грамадзяніна Б. вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі і штраф 100 базавых велічыняў (3200 рублёў).