viasna on patreon

“Непрыстойныя па форме і абразлівыя паводле зместу”: жанчыну асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за каментары ў тэлеграме

2022 2022-10-24T12:08:43+0300 2022-11-01T15:26:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-kastrychnicki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 19 кастрычніка вынеслі прысуд Наталлі Тодрас паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна.

Наталлю абвінавацілі ў тым, што ў кастрычніку 2020 года яна пакінула каментары ў тэлеграм-канале пад допісамі пра супрацоўнікаў міліцыі. Каментары, на думкі суддзі, “непрыстойныя па форме і абразлівыя паводле зместу”.

17 ліпеня 2022 Наталлю ўжо судзілі па тым жа артыкуле ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

19 кастрычніка суддзя Кастрычніцкага суда Гродна Віталь Лабоцкі прызнаў Наталлю Тодрас вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і, па сукупнасці пакаранняў, прысудзіў пакаранне тэрмінам на 2 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія). Таксама Наталлі прысудзілі штраф памерам 2000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства