viasna on patreon

За стварэнне прыкладання BelScan, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту праграміста асудзілі на восем гадоў калоніі

2022 2022-10-03T09:51:00+0300 2022-10-03T10:28:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazanik-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Мазанік. Фота з сацыяльных сетак

Арцём Мазанік. Фота з сацыяльных сетак

У Мінскім гарадскім судзе 30 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю BelScan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

Арцём Мазанік быў затрыманы 12 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту. Таксама яго абвінавацілі ў незаконным зборы і распаўсюдзе персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), дапамаганні ў распальванні варожасці (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Арцёма Мазаніка па інфармацыі следства затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс Мазаніка ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1 Мінска.

Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю BelScan

На папярэднім судовым пасяджэнні 23 верасня было агучана абвінавачанне. 28 верасня ў судзе вывучаюцца пісьмовыя матэрыялы справы.

На "прызнальным" роліку МУС, паказаным пасля ягонага затрымання, дэманстраваліся скрыны і фрагменты перапісак, згадваецца BelScan. Дадатак з такой назвай быў загружаны ў Google Play, але недаступны для запампоўкі.

Працэс вёў суддзя Сяргей Хрыпач.

30 верасня суд прызнаў Арцёма Мазаніка вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 8 гадоў ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама суд прызнаў і перадаў у грамадзянскую судавытворчасць зыск ад прадпрыемства КУП "Мінсктранс" аб спагнанні матэрыяльнай шкоды у сувязі са спыненнем грамадскага транспарту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства