viasna on patreon

Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan

2022 2022-09-28T11:25:02+0300 2022-09-28T12:27:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazanik-arciom-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Мазанік

Арцём Мазанік

Мінскі гарадскі суд 28 верасня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага праграміста Арцёма Мазаніка, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

Працэс вядзе суддзя Сяргей Хрыпач.

Арцём Мазанік быў затрыманы 12 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту. Таксама яго абвінавацілі ў незаконным зборы і распаўсюдзе персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 КК), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), дапамаганні ў распальванні варожасці (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК).

Арцёма Мазаніка па інфармацыі следства затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс Мазаніка ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1 Мінска.

Паводле матэрыялаў следства, у 2020 годзе Арцём распрацаваў мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, яна дазваляла вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-коду і правяраць іх прыналежнасць да прадпрыемстваў, што падтрымліваюць дзеючую ўладу. Следчы камітэт лічыць, што праграма таксама ўтрымлівала заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.

Акрамя таго, ён актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Мінска. У справе задакументаваныя два такія факты. Следчыя атрымалі  доказы, што на названых рэсурсах фігурант размяшчаў публічныя заклікі, якія былі накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі.

На папярэднім судовым пасяджэнні 23 верасня было агучана абвінавачанне. Сёння ў судзе вывучаюцца пісьмовыя матэрыялы справы.

У суд перададзеная крымінальная справа праграміста, які распрацаваў прыкладанне для дэананімізацыі прадстаўнікоў улады

Дадатак змяшчаў функцыю пошуку па прозвішчы, імені і імені па бацьку, а таксама месца працы. Гаворка ідзе аб дадатку Belscan. Прыкладанне можна было спампаваць на мабільныя прылады пад кіраваннем Android праз краму Google Play. Акрамя таго, абвінавачваны стварыў аналагічны сайт.

 Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства