viasna on patreon

Вынесены суровы прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай

2022 2022-09-28T15:20:00+0300 2022-09-28T16:55:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luckina-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ксенія Луцкіна ў судзе

Ксенія Луцкіна ў судзе

У Мінскім гарадскім судзе 28 верасня вынесены суровы прысуд былой журналістцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 

Разглядала справу суддзя Таццяна Фалькоўская.

Палітзняволеная Ксенія Луцкіна  да жніўня 2020 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала "Беларусь 2" і ўвайшла ў асноўны склад "Каардынацыйнага савета".

Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны плануюць стварыць "альтэрнатыўнае тэлебачанне" на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 ў Мінску на бульвары Мулявіна. На працягу чатырох гадзін у яе дома праходзіў ператрус. У журналісткі канфіскавалі камп'ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.

З таго часу журналістка ўтрымлівалася ў СІЗА-1 Мінска.

Абвінавачанне запрасіла для журналісткі Ксеніі Луцкіной восем гадоў калоніі

У сваім апошнім слове Ксенія Луцкіна нагадала аб сваёй хваробе і неабходнасці ў медыцынскай дапамозе спецыялістаў на свабодзе.

Судовы працэс над журналісткай пачаўся першага верасня. 20 верасня пракурор запатрабаваў пакараць Ксенію Луцкіну пазбаўленнем волі тэрмінам на 8 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Сёння вынесены прысуд: 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства