viasna on patreon

Тры гады калоніі — сябру БСДП Ігару Ледніку

2022 2022-09-06T11:11:00+0300 2022-09-06T12:00:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lednik-ihar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ігарі Леднік

ігарі Леднік

У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага сябра БСДП з Барысава Ігара Ледніка. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на прэзідэнта (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Ігар Леднік быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў – быў змешчаны ў Следчую турму № 8 у Жодзіна.

Згодна з матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам “Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ”.

Названы матэрыял апублікаваны ў друкаваным выданні "Пазіцыя" 28 снежня 2020 года, а 7 чэрвеня 2021 года размешчаны на яго сайце ў сетцы Інтэрнэт. У ім ўтрымліваліся загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар ды годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва.

18 ліпеня 2022 г. суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі Ігара Ледніка "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Абвінавачанне падчас судовага працэсу запрасіла для Ігара Ледніка пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. 

Менавіта такі тэрмін і прысудзіў Ледніку суд. Акрамя таго, камп'ютар і тэлефон Ігара падлягаюць канфіскацыі, а канфіскаваныя падчас вобшуку ў яго кватэры асобнікі часопіса "Пазіцыя" падлягаюць знішчэнню.

Абвінавачанне запрасіла Ігару Ледніку тры гады калоніі

Ігар Леднік мае інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 г. адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым стане.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства