viasna on patreon

Расейцу ў Беларусі пагражае да трох гадоў зняволення па "народным" артыкуле

2022 2022-08-13T08:53:03+0300 2022-08-13T08:53:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borshch-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Боршч. Фота з прыватнага архіву

Сяргей Боршч. Фота з прыватнага архіву

Грамадзяніна Расеі Сяргея Баршча затрымалі на працы ў Мінску яшчэ 21 ліпеня. Як паведаміў «Белсату» сябар сям’і Сяргея, мужчыну схапілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу падчас працоўнага дня на заводзе шасцерняў. Доўгі час сваякі не маглі даведацца, дзе затрыманы: ніякіх звестак міліцыя пра яго не давала.

Пра лёс Сяргея стала вядома толькі 23 ліпеня.

24 ліпеня на канале сілавікоў з’явіўся «пакаянны» ролік, дзе Сяргей распавядае, як браў удзел у мітынгу і нават выйшаў на праезджую частку, а таксама быў падпісаны на «дэструктыўны канал «Nexta». Са словаў Сяргея выходзіць, што менавіта за гэта яго і затрымалі сілавікі.

У пасце з «пакаянным» відэа таксама апублікаваныя фота, дзе чалавек, падобны да Баршча, бярэ ўдзел у мірным шэсці.

Блізкія звярнуліся ў амбасаду Расеі ў Беларусі, каб тыя ўрэгулявалі сітуацыю ці хоць неяк дапамаглі.

«Спачатку яны пагадзіліся даць адваката, але калі даведаліся, што затрыманне было на глебе палітычнага пераследу, то тут жа адмовіліся», – падкрэсліў наш суразмоўца.

Мужчыну пакуль выстаўляюць абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Вядома, што Сяргея змясцілі ў карцар разам з яшчэ 11 асобамі. Колькі часу ён там прабыў, невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства