viasna on patreon

Лекарку-стаматолага будуць судзіць у Оршы за абразу прэзідэнта

2022 2022-08-10T17:18:12+0300 2022-08-10T17:49:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за абразу прэзідэнта.

У красавіку праваабаронцам стала вядома, што ў Оршы была затрыманая доктар-стаматолаг Наталля Кукішава. Па папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачвалі ў абразе нейкага чыноўніка. Таксама вядома, што па стане на пачатак красавіка, яна ўжо 5 месяцаў знаходзілася ў зняволенні, піша Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu.

Зараз стала вядома, што Наталлю Кукішаву будуць судзіць 17 жніўня ў закрытым судзе за абразу прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Таксама нельга выключаць, што Наталля знаходзілася ў СІЗА да суда і справу з абразы чыноўніка перафарматавалі ў абразу прэзідэнта.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Драгуноў. 

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства