Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі мінчанцы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
https://spring96.org/be/news/108253
2022
2022-07-05T08:18:00+0300
2022-07-05T08:18:00+0300
2022-07-05T10:30:21+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud_frunzenskogo_rayona__tutby.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу Марыны Паповай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская.
Марыну Папову, 1988 года нараджэння, затрымалі 26 красавіка 2022 года, але ў траўні яна была вызваленая да суда пад паручальніцтва.
Разам з Марынай судзілі і палітзняволенага Івана Куляшова, якога таксама затрымалі 26 красавіка.
Суд прызнаў Папову вінаватай у актыўным удзеле ў адной з несанкцыянаваных акцый пратэсту у паслявыбарчы перыяд у Мінску і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Палітвязня Куляшова пакаралі абмежаваннем волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску