viasna on patreon

Палітвязня Куляшова пакаралі абмежаваннем волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску

2022 2022-06-29T14:30:05+0300 2022-06-29T15:12:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuliashou-22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Куляшоў. Фота з сацыяльных сетак

Іван Куляшоў. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня вынесены прысуд палітзняволенаму Івану Куляшову. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская.

Іван Куляшоў быў затрыманы 26 красавіка 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА № 1 Мінска.

Пра Куляшова вядома, што ён нарадзіўся ў Салігорску, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і працаваў у Мінску.

Суд прызнаў 32-гадовага мужчыну вінаватым у актыўным удзеле ў адной з несанкцыянаваных акцый пратэсту у паслявыбарчы перыяд у Мінску і пакараў абмежаваннем волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

У гэтым жа самым судовым працэсе разглядалася аналагічная крымінальная справа Марыны Паповай, аднак, які прысуд вынеслі жанчыне — пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства