viasna on patreon

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: "Пасля суда наступіць ужо нейкая пэўнасць"

2022 2022-06-30T14:36:07+0300 2022-06-30T15:33:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ўжо амаль год. Валянцін у нядаўнім лісце на волю разважае пра свае адчуванні і думкі напярэдадні гадавіны са дня затрымання і музыку.

"У мяне асабліва навінаў няма. Ніякіх зрухаў па справе і калі яе ўжо закрыюць і пачнуць знаёміць са справай, невядома. 14-га будзе роўна год, як я за кратамі. Такі своеасаблівы сумны юбілей. У мяне ўсё добра. Сяджу сабе, чакаю, чым гэта ўсё завершыцца. Пасля суда наступіць ужо нейкая пэўнасць. Я вельмі сумую па сваіх дзетках. Дзяўчаткі мае так падраслі! Хочацца абняць іх і прыціснуць да сябе і ніколі больш не развітвацца. Але ўсё гэта мне цяпер недаступна.

Учора па ТВ глядзеў канцэрт гурта "Кіно". Я чуў пра гэта праэкт і ўжо глядзеў яго ў інтэрнэце. Канцэрт ужывую, дзе граюць музыкі гурта, а вакол Цой ідзе ў запісу. Тады, на волі, мне гэтая ідэя неяк не надта спадабалася. Падалося, што гэта проста найперш ідэя накіраваная, каб зарабіць грошай на памяці паважанага мной Цоя. Але вось учора мне гэтая ідэя вельмі спадабалася. Урэшце рэшт, чаму б гэтым музыкам, якія працавалі, стваралі і жылі побач з гэтым чалавекам, не зрабіць гэтае шоў? Якаснае шоў, такое маглі зрабіць толькі яны, тыя, хто граў у гэтым гурце, ствараў гэтую музыку. Я заплюшчыў вочы, і мае ўспаміны пераняслі мяне туды, у 88 ці 89 год. Там, дзе мне было 16 гадоў і гэты юнак быў так уражаны гэтай шчырай музыкай, якая перавярнула ўвесь свет для яго. Да мяне на хвіліну вярнуліся тыя панаўзабытыя прывіды з мінулага, мае далёкія сябры і сяброўкі юнацтва. Яны цяпер так далёка, хтосьці жывы, а хтосьці ўжо не, хтосьці тут, а хтосьці з'ехаў. Во, амаль працытаваў адну з песень Бітлз "In my life". Паслухай гэтую кранальную, напоўненую шчырымі ўспамінамі пра юнацтва песню. Цікава, што Ленан ужо ў 25 гадоў так шчымліва ўзгадваў сваё юнацтва".  

Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 – Алесю (Аляксандру) Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе (Марыі) Рабковай, Андрэю Чапюку – ім таксама можна адправіць пасылку і зрабіць грашовыя пераводы;
  • ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 – Таццяне Ласіцы;
  • ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба – Леаніду Судаленку.

Таксама дасылайце адкрытыя лісты салідарнасці і падтрымкі нам на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім іх вясноўцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках. Усе падрабязнасці па "справе Вясны" можна знайсці на адмысловым сайце freeviasna.org.

Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў

Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства