viasna on patreon

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў калоніі асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення

2022 2022-06-14T18:05:14+0300 2022-06-14T18:05:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulsha_v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гомельскай жаночай калоніі на выязным пасяджэнні 13 чэрвеня разглядзелі крымінальную справу палітзняволенай Вікторыі Кульшы па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Судовы працэс праходзіў у будынку папраўчай калоніі, таму сваякоў на пасяджэнне не пусцілі. Суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Сяргей Мальцаў прысудзіў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. 

Вікторыя Кульша
Вікторыя Кульша

У канцы сакавіка 2022 года супраць адміністратаркі тэлеграм-каналу «Кіроўцы 97%» Вікторыі Кульшы ўзбудзілі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (ч. 1 арт. 411 КК). Гэта ўжо другі вядомы праваабаронцам выпадак, калі адміністрацыя папраўчай калоніі № 4 ініцыюе ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць палітзняволеных. Нядаўна па гэтым артыкуле да аднаго года зняволення асудзілі Паліну Шарэнду-Панасюк.

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у калоніі асудзілі яшчэ на год зняволення

Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў, які прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Справу Вікторыі разглядалі на выязным пасяджэнні на тэрыторыі калоніі, таму сваякоў не прапусцілі на суд. Пракурор запрасіў для Вікторыі год зняволення — менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя Сяргей Мальцаў.

Нагадаем, інжынерку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да 2,5 гадоў калоніі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Згодна з тэкстам абвінавачвання, Вікторыя разам з яшчэ трыма абвінавачанымі, дзейнічаючы ў злачыннай змове, наўмысна заклікалі да масавых беспарадкаў, блакаванняў дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў.

У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію

У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”.

Вядома, што ў калоніі на Кульшу аказвалі ціск: у сакавіку мінулага года яе пакаралі 10 суткамі ў карцары за бел-чырвона-белую заколку, якую яна прычапіла да Дня Волі.

У хуткім часе палітзняволеную перавядуць у гомельскае СІЗА-3, дзе яна будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі.

Падтрымайце Вікторыю:

ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3,

Вікторыя Аляксандраўна Кульша

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 24 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ дзесяці распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. 

Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства