viasna on patreon

Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіч

2022 2022-06-10T12:14:45+0300 2022-06-10T12:15:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasilevich_natallia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк.

Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

На першае судовае пасяджэнне 7 чэрвеня патрапіла “група падтрымкі” пацярпелага з васьмі чалавек.

У якасці сведкі па справе была дапытаная сястра Наталлі.

Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў аўторак, 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства