viasna on patreon

Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь

2022 2022-06-07T14:18:46+0300 2022-06-07T15:42:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikalaj_vicikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Віцікаў

Мікалай Віцікаў

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Церухі палітвязню Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Зінчук, дзяржабвінаваўца — пракурор Кірыл Кадоўба.

68-гадовы пенсіянер і былы дэпутат сельскага Савета Мікалай Віцікаў быў затрыманы 14 студзеня 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў Гомельскім СІЗА № 3.

Падставай для затрымання паслужыў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю.  Замест дыялогу галоўны рэдактар газеты Ірына Канавалава данесла на актывіста ў міліцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам.  Затым абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Да пяці гадоў калоніі. Прапановы пенсіянера па канстытуцыйнай рэформе кваліфікавалі як распальванне варожасці

14 студзеня Мікалая затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пазней яго перавялі ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў гомельскі СІЗА-3. Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі.

Мікалая Віцікава з Гомельскага раёну асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "замах на распаўсюд недакладнай, абразлівай.... інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў... ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства