viasna on patreon

Палітзняволенага Алега Канавалава абвінавачваюць яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса

2022 2022-06-01T09:12:13+0300 2022-06-01T09:12:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanavalau-aleg-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Канавалаў. Скрыншот з відэа МУС

Алег Канавалаў. Скрыншот з відэа МУС

Палітзняволены Алег Канавалаў, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 3 ў Гомелі па падазрэнні ў распальванні сацыяльнай варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса), абвінавачваецца яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Канавалава дадаткова абвінавачваюць па частцы 1 артыкула 368 – «Знявага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», і арт. 369 – «Знявага прадстаўніка улады», паведамляе «Гомельская Вясна». 

Тэрмін утрымання пад вартай Алегу Канавалаву працягнуты да 5 ліпеня па прычыне таго, што яшчэ не атрыманы вынікі комплекснай судова-псіхіятрычнай экспертызы і псіхалагічнай экспертызы па першаму абвінавачанню.Гэтыя вынікі будуць атрыманы, верагодна, пасля 20 чэрвеня.

Алег Канавалаў — уладальнік ютуб-канала "Третий регион Беларусь" быў затрыманы 10 студзеня 2022 года, калі вярнуўся з-за мяжы ў Беларусь на святы. 

Яго абвінавачваюць у тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну працягваў «размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага зместу, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады». Мужчына загружаў на свой канал відэа з акцый салідарнасці беларусаў у Кіеве. Таксама яму ў віну ставяць "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. 

У канцы лютага 2022 на сем сутак быў змешчаны ў СІЗА №3 у карцар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства