viasna on patreon

Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса

2022 2022-04-27T09:19:35+0300 2022-04-27T10:54:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы"

Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы"

Прызначаная дата суда над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам, якога абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс пачнецца ў Гродзенскім абласным судзе 16 траўня.

Справу будзе разглядаць суддзя Максім Філатаў.

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Усяго па “Справе Аўтуховіча” праходзяць 12 чалавек. Адзін з іх – Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць, 20 траўня 2021 года асуджаны па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі,) да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"

Інвалід 2-й групы Уладзімір Гундар праходзіць па “справе Аўтуховіча”. Суд распачаўся яшчэ 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Пакуль невядома дакладна ў якім фармаце пройдзе судовы працэс – адкрытым ці закрытым. Таксама пакуль незразумела, ці будуць судзіць “групу Аўтуховіча” разам.

Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч і сябры арганізаванай групы ў ноч з 1 на 2 кастрычніка 2020 года падрыхтавалі запальную сумесь на аснове аўтамабільнага бензіну і іншых гаручых рэчываў. Пасля чаго аблілі гэтай сумессю і падпалілі аўтамабіль Audi 80 і аднапавярховы жылы дом у Ваўкавыску, якія належалі супрацоўніку міліцыі. У лістападзе 2020 года Мікалай Аўтуховіч і “іншыя сябры злачыннай арганізацыі " на тэрыторыі Гарадзенскага раёна вырабілі самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове трацілавай шашкі і неўстаноўленага дэтанатара, пасля чаго на вул. Вялікая Альшанка ў Гродне ўзарвалі аўтамабіль Skoda Octavia, які належаў супрацоўніку міліцыі. Крымінальная справа ў дачыненні да іншых членаў "злачыннай супольнасці" выдзелена ў асобную вытворчасць.

Да новага затрымання Мікалай Аўтуховіч агулам адбыў у зняволенні рэкордны для беларускіх палітвязняў тэрмін — 7 гадоў і 5 месяцаў.

Якія артыкулы інкрымінуе следства канкрэтна Мікалаю Аўтуховічу

  • ч. 3 арт. 285 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй;
  • ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь  - здрада дзяржаве;
  • ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 290-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - замах на ўцягванне ў тэрарыстычную дзейнасць;
  • ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго;
  • ч. 4 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, у тым ліку падрыхтоўка да такіх дзеянняў;
  • ч. 3 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплекты боепрыпасаў да яго, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад;
  • ч.1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.

У розных фігурантаў “справы Аўтуховіча” маюцца таксама і іншыя абвінавачванні: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342) і  ўкрывальніцтва цяжкага злачынства (ч. 1 арт. 405 Крымінальнага кодэкса).

У суд перададзены справы іншых "удзельнікаў тэрарыстычнай групіроўкі": Вольгі Маёравай, Галіны Дзербыш, Віктара Снегура, Паўла Савы і сям'і Разановічаў (Дзмітрыя, Сяргея, Паўла і Любы).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства