viasna on patreon

Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"

2021 2021-05-20T13:03:20+0300 2021-05-20T18:07:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gundar-03.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Гундар. Фота: Радыё Свабода

Уладзімір Гундар. Фота: Радыё Свабода

Брэсцкі абласны суд 20 траўня абвясціў прысуд вядомаму актывісту з Баранавічаў  Уладзіміру Гундару.

Яго абвінавацілі па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.

Інвалід 2-й групы Уладзімір Гундар праходзіць па “справе Аўтуховіча”, падтрымліваў з ім кантакт. Суд распачаўся яшчэ 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра справу пакуль небагата.

Уладзіміра Гундара абвінавачваюць у тым, што падчас ператрусу па справе аб "тэракце" мужчына нібыта пагражаў следчым. Таму ягоную справу вылучылі ў асобную вытворчасць. Пасля чаго Гундару выставілі абвінавачанне паводле арт. 366 КК.

Паводле следства, 30 снежня 2020 года (у гэты дзень Гундару прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу «Акт тэрарызму”), падчас ператрусу ў хаце Гундар нібыта пагражаў следчым і разбіў свой мабільны тэлефон, пісала Радыё Свабода.

Па словах ягонай жонкі Алены, віны яе муж не прызнае.

60-гадовы баранавіцкі актывіст і краязнаўца Уладзімер Гундар, як і іншыя фігуранты справы аб падрыхтоўцы тэракту Мікалай Аўтуховіч і Вольга Маёрава, некалькі месяцаў правеў у СІЗА КДБ. Аднак на пачатку красавіка яго перавялі ў Берасцейскае СІЗА № 7.

Увесь час, праведзены Гундарам у следчай турме КДБ у Менску і ў СІЗА ў Берасці, ён быў практычная ізаляваны ад свету. Меў толькі мінімальны кантакт з роднымі - жонкай і дачкой.

У камеры СІЗА яго прымусілі нават зняць пратэз з нагі.

20 траўня быў абвешчаны прысуд: прызнаць яго вінаватым па арт. 366 КК РБ і прызначыць пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Рэчавыя доказы па справе суддзя пастанавіў знішчыць (не захоўваць, як гэта звычайна бывае ў крымінальных справах).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства