viasna on patreon

Сям'ю з Гародні пакаралі за ўдзел у вераснёўскім маршы 2020 года вялікімі тэрмінамі

2022 2022-02-03T17:20:25+0300 2022-02-03T20:36:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodno_marsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Марш адзінства ў Гародні". Фота: newgrodno.by

"Марш адзінства ў Гародні". Фота: newgrodno.by

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 3 лютага вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да юрысткі Алены Ягорычавай і слесара Ігара Пазнякова. Палітвязняў абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК) і гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Віталь Лабоцкі. Дзяржабвінаваўца — пракурор Алена Дайліда.

Жыхароў Гародні мужа і жонку Алену Ягорычаву і Ігара Пазнякова затрымалі 30 верасня 2021, да суда яны ўтрымліваліся ў гарадзенскай турме №1.

Паводле абвінавачвання, Алена Ягорычава і Ігар Пазнякоў 6 верасня 2020 года па папярэдняй змове паміж сабой і іншымі неўстаноўленымі падчас следства асобамі, "адчуваючы нянавісць да існуючага палітычнага рэжыму і канстытуцыйнага ладу", прынялі ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады на тэрыторыі горада Гродна каля дома 10 па вуліцы Гарнавых, "натхняючы сваімі паводзінамі іншых у мэтах падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», выбудаваўшыся ў шэраг і арганізавана узяўшыся за рукі, утварылі "счэпку", дэманструючы свой намер аказваць відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Алену Ягорычаву таксама абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАПу. Паводле версіі дзяржабвінаваўцы, жанчына ўжыла гвалт «нанёсшы не менш за адзін удар правай рукой у вобласць твару і шыі, пасля чаго ажыццявіла захоп правай рукой за маску і шыю пацярпелага, прычыніўшы яму фізічны боль і пабоі».

Алена – дачка сумнавядомага ў Горадні гісторыка, выкладчыка ГрДУ Уладзіміра Ягорычава, які мае красамоўную мянушку «сталініст». Ён працуе выкладчыкам ва ўніверсітэце з 1974 года, вядомы як заўзяты прыхільнік савецкай мінуўшчыны ва ўсіх без выключэння праявах, а таксама як прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, піша "БелСАТ.

Муж і жонка праходзяць па так званай справе “Молочного мира” (мірны пратэст грамадзянаў 6 верасня 2020 года, за ўдзел у ім незаконна асудзілі ўжо многіх жыхароў абласнога цэнтра).

Прысуд павінен быць агучаны 24 студзеня, аднак па прычыне хваробы суддзі судовае пасяджэнне перанесенае и працягнулася 3 лютага.

Дзяржабвінаваўца запрасіла для Алены Ягорычавай два гады абмежавання волі па ч.1 арт. 342 КК і два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК. Па сукупнасці – два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Ігару Пазнякову па ч.1 арт. 342 КК – абмежавання волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў с накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Палітвязням Ягорычавай і Пазнякову абвінавачванне просіць па два з паловай гады: жонцы — калоніі, мужу — "хіміі"

У судзе агучаныя хадайніцтвы працоўнага калектыву ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст", які просяць у выпадку абвінаваўчага прысуду Ігару Пазнякову не прызначаць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем альбо абмежаваннем волі з накіраваннем на “хімію”.

На што звяртаў у судзе адвакат Ігара Пазнякова?

Абаронца адзначыла, што дзеянні, за якія вінавацяць Пазнякова, разглядаліся следствам яшчэ ў 2020 годзе, аднак па выніках разгляду 9 сакавіка 2021 года была вынесена пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні да Ягорычавай і Пазнякова.

Пазнякоў -  просты чалавек, сем'янін, які мае пастаяннае месца працы, дзяцей, бацькоў, аб якіх трэба ажыццяўляць догляд і клопат. Па-гэтаму фраза "выпрабоўваючы нянавісць" не з'яўляецца канструктыўным доказам, гэта больш падобна на літаратурную фантазію, дарэчную напрыклад у Дастаеўскага ў рамане “Дэманы”, і сам выраз "нянавісць да існуючага ладу" ніяк і нікім не даказаная.

“Я ўбачыла мужа і жонку, якія спалохана стаяць у натоўпе, адной рукой жанчына трымаецца за мужа, у другой руцэ ў яе парасон. Калі супрацоўнікі АМАПа пачынаюць наступаць на групу грамадзян, Ягорычава пачынае цягнуць мужа, але я не ўбачыла таго, што яна цягне яго, каб сарваць маску з супрацоўніка міліцыі, А Пазнякоў наогул не ўсведамляючы, што яна яго цягне наогул глядзіць у іншы бок, яна цягне яго да плота і ў нейкі момант яе рука аказваецца на ўзроўні шыі супрацоўніка… Я ўбачыла зусім іншае, як жонка спрабуе адцягнуць мужа ад супрацоўнікаў міліцыі, каб ён не атрымаў цялесныя пашкоджанні”, - казала адвакатка.

Яна таксама адзначыла, што відавочных патрабаванняў прадстаўнікоў улады аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў, на прадстаўленых відэадоказах не чуваць.

«Прысуд павінен быць толькі апраўдальным». Словы абаронцы Ягорычавай

Абаронца звяртае ўвагу суда, што з паказанняў сведкі Задойні, што праводзілася тлумачальная праца з дапамогай мегафона, чаму-то не пацвярджаецца абсалютна нічым. Хоць супрацоўнікі пры заступленні на службу, атрыманні спецсродкаў, павінны рэгістравацца ў атрыманні. Павінен быў быць прадастаўлены нейкі часопіс, дзе гаворыцца, што Задойня распісаўся за атрыманне мегафона. У дадзеным выпадку, нічога дзяржабвінавачаннем прадастаўлена не было. А абвешчаныя паказанні сведак супярэчаць відэазапісу.

"Зыходзячы з паказанняў сведак неясна, дзе яны знаходзіліся на момант той сітуацыі, якая разгортвалася, па гэтым даць ацэнку іх сведчаннях, як аб'ектыўным, досыць складана, паколькі яны не сказалі, што, напрыклад, я стаяў на прыпынку і бачыў першы шэраг счэпкі ці нешта падобнае. Іх паказанні паверхневыя і размытыя. Прысуд павінен быць законным, матываваным і справядлівым. У дадзеным выпадку, прысуд павінен быць толькі апраўдальным. Прашу Ягорычаву апраўдаць", - гаварыў адвакат.

Суд пастанавіў прызнаць Ігара Пазнякова вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання тэрмінам два з паловай гады ва ўстанове адкрытага тыпу. Ён вызвалены з-пад варты.

Алене Ягорычавай прысудзілі два гады абмежавання волі па ч.1 арт. 342 КК і два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК. Па сукупнасці вынесеных пакаранняў – два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Інфармацыя будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства