viasna on patreon

Суровы прысуд жыхару Полацка Руслану Слуцкаму - адзінаццаць год калоніі ўзмоцненага рэжыму

2022 2022-01-20T11:44:54+0300 2022-01-20T11:57:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slucki-ruslan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак.

Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Полацкага раёна 20 студзеня вынес жорсткі прысуд Руслану Слуцкаму, якога абвінавацілі ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Справу разглядаў суддзя Андрэй Дзергачоў, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Таццяна Шабека.

38-гадовы жыхар Наваполацка, рамеснік Руслан Слуцкі быў затрыманы 20 студзеня, а 23 студзеня ў адносінах да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Пацярпелыя распавядалі суду, што ім стала вядома пра тое, што аўтамабілі, якія рухаліся першымі ў калоне, наехалі на шыпы ў сувязі з тым, што яны зменшылі хуткасць і спынілі рух транспартных сродкаў, прыпаркаваўшы іх справа на ўзбочыне. Першыя два аўтамабілі належалі мясцовым рэгіянальным СМІ, яшчэ адзін — аднаму з кіраўнікоў грамадскай арганізацыі "Патрыёты Беларусі".

Суд доўжыцца больш месяца па прычыне таго, што агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь", які праходзіў 28 кастрычніка 2020 года. 

Руслан Слуцкі віну прызнаў часткова.

Адзінаццаць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Руслана Слуцкага

Суд доўжыцца больш месяца па прычыне таго, што агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь", які праходзіў 28 кастрычніка 2020 года.

Суд прызнаў Руслана Слуцкага вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 11 гадоў. Менавіта столькі і запрасіў прадстаўнік абвінавачання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства