viasna on patreon

Адзінаццаць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Руслана Слуцкага

2022 2022-01-18T12:39:14+0300 2022-01-18T12:41:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slucki-ruslan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак.

Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Полацкага раёна 18 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК). Раней віцебская міліцыя паведамляла  пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.

Справу разглядае суддзя Андрэй Дзергачоў, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Таццяна Шабека.

На лаве падсудных — 38-гадовы жыхар Наваполацка, рамеснік Руслан Слуцкі.

Ён быў затрыманы 20 студзеня, а 23 студзеня ў адносінах да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Пацярпелыя распавядалі суду, што ім стала вядома пра тое, што аўтамабілі, якія рухаліся першымі ў калоне, наехалі на шыпы ў сувязі з тым, што яны зменшылі хуткасць і спынілі рух транспартных сродкаў, прыпаркаваўшы іх справа на ўзбочыне. Першыя два аўтамабілі належалі мясцовым рэгіянальным СМІ, яшчэ адзін — аднаму з кіраўнікоў грамадскай арганізацыі "Патрыёты Беларусі".

Суд доўжыцца больш месяца па прычыне таго, што агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь", які праходзіў 28 кастрычніка 2020 года. 

Руслан Слуцкі віну прызнаў часткова.

Полацк: у судзе па "акце тэрарызму" ў дачыненні да ўдзельнікаў аўтапрабегу — больш за 70 пацярпелых

"Паддаўшыся ўплыву розных крыніц інфармацыі да заклікаў аб масавых уздзеяннях на аб'екты інфраструктуры Беларускай чыгункі, наўмысна здзейсніў злачынства супраць бяспекі эксплуатацыі транспарту.

Сёння ў ходзе суловых спрэчак пракурор запрасіў для Руслана Слуцкага 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства