viasna on patreon

Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам Дапоўнена

2021 2021-12-22T11:19:55+0300 2022-06-13T09:21:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anarha_partyzany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота Ганны Няфёдавай

Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота Ганны Няфёдавай

22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава.

Іх вінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:

  • ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
  • ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

Дубоўскага і Аліневіча таксама і па ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.

Сам суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме праз абарону персанальных дадзеных трох пацярпелых, якія праходзяць па справе, а абвінавачаныя Аліневіч, Рэзановіч і Раманаў адмовіліся прымаць удзел у працэсе. 

Бок дзяржаўнага абвінавачвання ў працэсе падтрымліваў пракурор Ігар Кабушаў

У выніку суддзя Вячаслаў Тулейка пастанавіў прызнаць анархістаў вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў і прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

  • Аліневічу

па ч. 1 арт. 333-1 КК — 5 гадоў без штрафу

па ч. 2 арт. 295 КК — 6 гадоў без штрафу

  • Дубоўскаму

па ч. 1 арт. 333-1 КК — 5 гадоў без штрафу

па ч. 2 арт. 295 КК — 6 гадоў без штрафу

  • Раманаву

па ч. 3 арт. 295 КК — 7 гадоў без штрафу

  • Рэзановічу

па ч. 2 арт. 295 КК — 6 гадоў без штрафу

Прызнаць іх вінаватымі ў незаконным захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых прылад, учыненых паўторна групай асоб па папярэдняй змове ў мэтах здзяйснення злачынства, прадугледжанага арт. 289 КК, г. зн. здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 295 КК, на падставе якога прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

  • Аліневічу тэрмінам на 10 гадоў без штрафу,
  • Дубоўскаму тэрмінам на 10 гадоў без штрафу,
  • Раманаву тэрмінам на 11 гадоў без штрафу,
  • Рэзановічу тэрмінам на 10 гадоў без штрафу.

Іх жа прызнаць вінаватымі ў здзяйсненні падпалу, што пацягнуў цяжкія наступствы ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцця рашэнняў органамі ўлады, перашкодзе палітычнай і іншай грамадскай дзейнасці, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку – акце тэрарызму, паўторна групай асоб па папярэдняй змове, г. зн. здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 289 КК, на падставе якога прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

  • Аліневічу тэрмінам на 18 гадоў,
  • Дубоўскаму тэрмінам на 16 гадоў,
  • Раманаву тэрмінам на 18 гадоў,
  • Рэзановічу тэрмінам на 17 гадоў.

Па паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных часткамі 2, 3 і 4 арт. 295 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

  • Аліневічу тэрмінам на 10 гадоў без штрафу,
  • Дубоўскаму тэрмінам на 10 гадоў без штрафу,
  • Раманаву тэрмінам на 11 гадоў без штрафу,
  • Рэзановічу тэрмінам на 10 гадоў без штрафу.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

  • Ігару Аліневічу тэрмінам на 20 гадоў без штрафу,
  • Дзмітрыю Дубоўскаму тэрмінам на 18 гадоў без штрафу,
  • Дзмітрыю Рэзановічу тэрмінам на 19 гадоў без штрафу.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова прызначыць Сяргею Раманаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 19 гадоў без штрафу. У сілу ч. 5 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам поўнага складання прызначаных пакаранняў па сапраўднаму прысуду і прысуду суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля ад 1 лістапада 2021 года канчаткова прызначыць Раманаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў без штрафу з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Вызначыць адбыванне Аліневічу, Дубоўскаму, Рэзановічу пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Спагнаць з абвінавачаных у салідарным парадку кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелых Чарнышэвіча, Пархімовіча, Салановіча па 7000 рублёў кожнаму, а таксама дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў памеры 261 рубель. Таксама спагнаць з іх у салідарным парадку ў кошт кампенсацыі матэрыяльнай шкоды на карысць ТАА «Трэст Аўтаспецбуд»10 620 рублёў 84 капейкі, УДКСЭ Мінскай вобласці – 7 343 рублёў 30 капеек, УУС Мазырскага райвыканкама – 222 рублі 40 капеек, а таксама дзяржпошліну ў даход дзяржавы сумай 956 рублёў 20 капеек.

Спагнаць у даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі па 3 437 рублёў 96 капеек з кожнага абвінавачанага.

Тэлеграм-канал “Права на паўстанне” прыводзіць словы Дзмітрыя Дубоўскага з ліста ад 1 снежня:

"Таварышы ўсе з нашай каманды ў добрым настроі, вельмі хацелі выступіць з апошнім словам у прысутнасці Вас, родных і блізкіх, таварышаў, але на жаль, судзілішча ёсць судзілішча... сорамна ім выстаўляць усё гэта на паказ, як адзначаў раней, там ёсць цікавыя моманты, і было б добра, калі б гэта бачылі і іншыя. Зрэшты, што тут ужо казаць. Маем тое, што маем!

Дарэчы, падрыхтаваў вельмі годнае "апошняе слова" (не падабаецца мне гэтая фармулёўка, апошняе), але баюся, што не дадуць цалкам выказацца, але і няма каму гэта казаць... суд жа закрыты.

Усім прывітанне, хто з намі і за нас!!! Усё будзе добра!"

Падтрымаць анархістаў лістамі і паштоўкамі можна па адрасе:

СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Дубоўскаму Дзмітрыю Мікалаевічу
Аліневічу Ігару Уладзіміравічу
Раманаву Сяргею Аляксандравічу
Рэзановічу Дзмітрыю Рыгоравічу 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства