Суд над Мачалавым і Грышчанкам: пацярпелыя амапаўцы вылучылі грамадзянскія пазовы
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 16 снежня працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў(арт. 364 КК РБ).
Справу разглядае суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца – пракурор Алейнікава.
Справу ўзбудзілі па падзеях 20 верасня, калі ў Гомелі праходзіла акцыя пратэсту. Удзельнікі акцыі, ратуючыся ад амапаўцаў, перабеглі праз праезную частку вуліцы Савецкай. Следства кваліфікавала гэта як “блакаванне дарогі".
Да затрымання Грышчанка і Мачалаў не былі знаёмыя адзін з адным, аднак у працэсе следства іх зрабілі саўдзельнікамі, якія нібыта дзейнічалі ў складзе групы.
У Гомелі судзяць праграміста і нафтавіка, якія нібыта дзейнічалі ў складзе групы, хаця паміж сабой незнаёмыя
Станіслаў Мачалаў 20 верасня 2020 года прыняў актыўны ўдзел у арганізаваных Дзмітрыем Грышчанка і іншымі асобамі дзеяннях па парушэнні грамадскага парадку, руху гарадскога транспарту, працы грамадскіх арганізацый, якія знаходзяцца па вуліцы Савецкай. Пасля прарыву ачаплення супрацоўнікаў АУС Мачалаў у групе з Грышчанка і іншымі асобамі выйшлі на праезную частку на забараняльнае святло святлафора, наўмысна парушаючы грамадскі парадак, загадзя адказваючы за свае дзеянні ў парушэнні правілаў ПДР, што прывяло да парушэння працы транспарту і іншых грамадскіх арганізацый. Яны ж, дзейнічаючы ў групе людзей у перыяд часу з 12.30 да 17.30 дзейнічаючы наўмысна па матывах палітычнай варожасці, не жадаючы пакідаць месца незарэгістраванага масавага мерапрыемства, адчуваючы азлобленасць у дачыненні да супрацоўнікаў АУС ужылі пагрозу гвалту і гвалт над супрацоўнікамі АУС пры наступных абставінах.
Знаходзячыся на участку вуліцы Савецкай падчас прарыву ачаплення, Мачалаў сумесна групай асоб станавіўся ў счэпку і здзяйсняў пагрозлівыя руху ў бок Іванова, пасля гэтага здзейсніў гвалтоўныя дзеянні над супрацоўнікам АУС Івановым [прозвішча схаванае], шляхам ціску сваім целам і ўтрымання рукамі,. Гэтак жа здзейсніў пагрозу гвалту ў дачыненні да Ларына [прозвішча схаванае], шляхам дэманстрацыі намеру напасці на супрацоўніка АУС падчас выканання ім службовых абавязкаў, здзяйсняючы пагрозлівыя ўдары рукамі і нагамі ў бок Ларына.
Дзмітрый Грышчанка засведчыў, што людзі прыйшлі на мірнае шэсце, каб выказаць сваю грамадзянскую, грамадска-палітычную пазіцыю мірным шляхам, былі натхнёныя і вясёлыя, настроены рашуча, але мірна. Падчас шэсця не перашкаджалі працы транспарту, крамам і іншым грамадскім арганізацыям. Прапускалі людзей падчас шэсця і пераходзілі дарогу выключна па пешаходным пераходзе на дазваляльны знак святлафора, стараліся знайсці выйсце з сітуацыі, што б не ісці на канфлікт з супрацоўнікамі АУС. Канфліктную сітуацыю справакавалі супрацоўнікі АМАПу, за кошт таго, што не далі людзям час, што б разысціся, не парушаючы грамадскі парадак, а накіроўвалі іх у небяспечны для людзей бок, з-за наяўнасці там аўтазакаў, пры гэтым не прапускаючы натоўп людзей перайсці па пешаходным пераходзе, на дазваляльны знак святлафора.
Таму Грышчанка сваю віну не прызнае, бо ён не здзяйсняў супрацьпраўных дзеянняў 20 верасня 2020, за выключэннем знаходжання на мірным шэсці ў складзе групы людзей.
Мачалаў у ад дачы паказанняў у судзе адмовіўся, выкарыстоўваючы сваё права, але пагадзіўся з абвяшчэннем паказанняў, дадзеных ім у ходзе следчых дзеянняў.
Віну гэтак жа не прызнае цалкам. Толькі тое, што мог знаходзіцца ў гэты дзень, у гэты час, на вуліцы Савецкай, на мірным шэсці, але дакладна гэтага не можа сказаць, па прычыне таго, што прайшло шмат часу.
Акрамя пацярпелых прайшоў допыт двух сведак. Адзін са сведкаў быў падвергнуты адміністрацыйнаму затрыманню 20 верасня 2020 і паказаў, што знаходзіўся ў гэты час падчас падзей, якія адбыліся ў гэтым месцы. Ён пацвердзіў, што натоўп людзей быў наладжаны мірна, не парушала ніякіх правілаў ПДР і канкрэтнага арганізатара не мела. Наступны сведка, супрацоўнік АМАПа ў сваім суб'ектыўным бачанні тых падзей, даў супрацьлеглыя паказанні.
Пацярпелыя Іваноў і Ларын, у далейшым удзеле ў працэсе адмовіліся, тым не менш выставіўшы грамадзянскія пазовы на 600 і 2500 руб. за маральную і фізічную шкоду.
У судзе працягваецца допыт астатніх сведак па справе.