viasna on patreon

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

2021 2021-11-15T15:31:37+0300 2021-11-15T17:00:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/poster_freeviasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

Ужо чатыры месяцы як старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ў СІЗА-1. «Вясна» распавядае, у чым абвінавачваюць праваабаронцаў, хто вядзе крымінальную справу супраць іх і чаму пераслед нашых калегаў з'яўляецца палітычна матываваным.

Паводле версіі абвінавачвання, "Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Зміцер Салаўёў(знаходзіцца за межамі Беларусі) і іншыя неўстаноўленыя асобы на тэрыторыі Мінска, у іншых населеных пунктах Беларусі і за яе межамі пасля ліквідацыі ў адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага суда ад 28.10.2003 года праваабарончай арганізацыяй "Вясна" ў парушэнне прынятага судом рашэння, кіравалі арганізацыяй і працягнулі ажыццяўленне гэтай арганізацыяй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку па выкананні работ (паслуг), за якую асобам, якія выканалі, у перыяд з 2013 па 2020 год, вышэйпаказанай арганізацыяй выплачана матэрыяльнае ўзнагароджанне на агульную суму не менш 879 887 рублёў. 

У парушэнне нормаў Грамадзянскага і Падатковага кодэксаў, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Зміцер Салаўёў не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццяўлёных выплатах, асобаў, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам і выканання яго абавязкаў.

Сваімі дзеяннямі Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Зміцер Салаўёў здзейснілі ўхіленне ад выплаты сум падаходнага падатку, якія падлягаюць падліку, утрыманню ў падаткаплацельшчыка і пералічэнню ў бюджэт падатковым агентам, шляхам утойвання падатковай базы за перыяд з 2013 па 2020 год у агульнай суме не менш за 113 428 рублёў, што складае 3911 базавых велічыняў і пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў буйным памеры".

"Ухіліліся ад прызнання «Вясны» падатковым агентам": за што чатыры месяцы ўтрымліваюць за кратамі трох вясноўцаў

Алесь Бяляцкі: “У мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы “Десять лет спустя”

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1, даслаў з-за кратаў ліст да каляжанкі:

“Навінаў мала, бо дні цякуць аднастайна ад ранішняй праверкі да вячэрняй, ад пад’ёму да адбою, ад сняданку да абеда, ад абеда да вячэры. Як бы нічога не адбываецца, але ўсё і не апішаш. Увогуле, у мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы “Десять лет спустя”.

Алесь распавёў, што праглядае газеты “Краязнаўчы весьнік”, “Наша слова”, “Каталіцкі веснік”, “Белорусы і рынок”. У “Культуры” ён прачытаў, што ў Юравічах адчынілі музей-стаянку першабытнага чалавека, але Алесь убачыў, што вялікая шыльда каля музея зробленая па-руску:

“А гэта ж самае сэрца Палесся! Беларускай мовай грэбаюць ці што”.

У студзені плануе пісаць заяву на паўторную прышчэпку ад COVID-19. У CІЗА-1 магчыма прышчапіцца на выбар “Спутнікам” ці кітайскай вакцынай.

Дасылайце лісты ці паштоўкі Алесю:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

Валянцін Стэфановіч: “Мы павінны рабіць сваю праваабарончую справу, калі нават няма надзеі, што хутка стане лепш

Палітзняволены Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў ліст, у якім разважае пра праваабарончую дзейнасць, калегаў-вясноўцаў і будучыню:

“Шмат думаю пра тое, што робіцца. Гляджу навіны па ТВ, чытаю газеты і пасля складаю ў галаве з гэтых абрыўкаў больш менш цэльную карціну… Шкадую, што не з вамі зараз, я б вам дакладна сумаваць не даў. Ніхто не ведае, што нас чакае. Але адно я ведаю: праца наша годная і патрэбная людзям. Вельмі па ўсіх сумую”.

“Як і што будзе з краінай, з намі – мы не ведаем. Я не ведаю, колькі гадоў мне наканавана лёсам правесці ў лагерах. Адно я ведаю, што мы павінны проста рабіць сваю праваабарончую справу, рабіць, калі нават няма надзеі, няма спадзяванняў на тое, што хутка стане лепш. Як казалі нашыя савецкія папярэднікі: “Рабі, што можаш, і будзе тое, што будзе”.

Праваабаронца адзначыў, што не хварэе і ў яго ўсё нармальна:

“Я мушу трымацца, берагчы сілы і здароўе, бо не маю права сканаць тут, я абавязаны вярнуца жывы да сваіх дзетак і сям’і”.

Дасылайце лісты і паштоўкі Валянціну:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу

Уладзь Лабковіч прыдумляе новыя казкі для сваіх дзяцей

Маці Уладзіміра Лабковіча паведаміла “Радыё Свабода”, што вельмі перажывае за праваабаронцу, лічыць яго ні ў чым не вінаватым.

“Адчуваю, што яму там цяжка. Ён вельмі добры сын, вельмі добры муж і бацька, і я разумею, як яму складана без сям’і, без дзетак”, – кажа Людміла Уладзіміраўна пра сына.

Маці Уладзя ўспамінае, што 16 кастрычніка ўнукі-блізняты адзначалі дзень народзінаў, але побач не было таты і сямейнае свята істотна адрознівалася ад ранейшых. Але, як адзначае маці палітвязня, Уладзь працягвае выхаванне дзяцей, толькі цяпер дыстанцыйна:

“Уладзь выдатна прыдумляе казкі. Да арышту ён расказваў малодшым казкі ўголас, а цяпер дасылае іх у лістах. Прыдумляе новыя прыгоды для Карлсана альбо для парасяці Пэпы. Дзеці ў захапленні, яны слухаюць гэтыя казкі з турэмных лістоў таты, быццам ён побач”.

Жанчына наракае на нерэгулярнасць ліставання з сынам. Паводле яе звестак, не ўсе яе лісты перадаюць Уладзю, а таксама яму зусім мала лістоў даходзіць ад сяброў і незнаёмых людзей.

“Уладзь просіць, каб пісалі яму больш, не забываліся пра яго. Перакананая, што яго не забываюць, проста не ўсе лісты яму перадаюць. Перадаю ад яго просьбу пісаць яму паболей”, – кажа маці Уладзя Лабковіча.

Пра здароўе сына Людміла Уладзіміраўна ведае, што яму ў СІЗА зрабілі ўжо другую прышчэпку ад каранавірусу і пасля прышчэпак ён адчувае сябе нармальна.

“Але ў яго значна садзіцца зрок. Спрабуем перадаць яму мацнейшыя акуляры”, – расказала жанчына.

Паводле словаў маці праваабаронцы, сітуацыя з харчаваннем на“Валадарцы” прымальная:

“Харчовыя перадачы на “Валадарцы” прымаюць, і мы з жонкай Уладзя па чарзе рэгулярна яму нешта перадаём: садавіну, печыва, іншае, што патрэбна. Але бываюць і абмежаванні. Планавала на дзень народзінаў перадаць торт, але сказалі, што не прымуць, давялося абмежавацца печывам. Яшчэ піцу, якую сама выпякаю, не прынялі. Па-рознаму бывае”.

Шмат часу Уладзімір Лабковіч праводзіць за кнігамі, якія атрымлівае ў турэмнай бібліятэцы.

Дасылайце лісты ці паштоўкі Уладзю:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Марфа Рабкова: “Самае галоўнае, што змены адбываюцца ў людзях. І гэтыя змены ўжо не спыніць”

Каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны" Марфа Рабкова даслала паштоўку з-за кратаў для адной са сваіх адрасатак. У ёй праваабаронца дзякуе за дасланы ліст і паштоўкі.

“Дзякуй за цудоўныя паштоўкі, асабліва ўразіў домік на востраве. Такое ціхае і спакойнае месца, так і хочацца там апынуцца, забыўшыся пра ўсе нягоды. Вы маеце рацыю, што ўсё вакол мяняецца. А самае галоўнае, што змены адбываюцца ў людзях. І гэтыя змены ўжо не спыніць. Я ўпэўненая, што ўсё ў рэшце рэшт будзе добра. Трэба не губляць аптымізму і захаваць сябе насуперак усяму. Сіл, цярпення і стойкасці я жадаю ўсім нам".

Таксама дзяўчына жадае ўсім здароўя і выказвае хваляванні наконт новай хвалі распаўсюду COVID-19:

“У мяне самой усё ў парадку, не хварэю і трымаюся. Захварэла шмат блізкіх, перажываю з гэтай нагоды і стараюся думаць пазітыўна. Бо думкі матэрыяльныя, пра гэта не варта забываць".

За тыдзень не было ніякіх навінаў пра валанцёра Андрэя Чапюка.

Дасылайце лісты і паштоўкі:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Марыі Аляксандраўне Рабковай
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Марыя Тарасенка пра крымінальную справу: "Надыдзе час — і Леанід зойме сваё годнае месца ў Беларусі"

3 лістапада праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленку і яго валанцёрцы Таццяне Ласіцы вынеслі прысуд — тры і два з паловай гады калоніі адпаведна. Судовы працэс над імі распачаўся 3 верасня — у той жа дзень яго зрабілі закрытым, а ўдзельнікі мелі падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы. Таму звестак пра тое, як жа праходзіў суд, было мала.

Памочніца праваабаронцы Леаніда СудаленкіМарыя Тарасенка ўсё яшчэ застаецца пад падпіскай аб неразгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы. Аднак яна пагадзілася распавесці "Вясне" пра тое, як праходзіў суд над Леанідам Судаленкам і Таццянай Ласіцай

ыснова адна: дапамагаць людзям, займацца праваабаронай  гэта ў Беларусі ўжо зрабілася злачынствам.

Гэта вельмі сумна і страшна, што Беларусь увязла ў прававым бязладдзе. Руйнуюцца ўсе нормы  і чалавечыя, і прававыя, і грамадскія, проста ўсё руйнуецца. І такія людзі, як Леанід Судаленка, самыя годныя людзі  вымушаныя сядзець за кратамі.

Для любой краіны, калі ў цябе жыве такога ўзроўню юрыст  гэта гонар. Але пакуль не ў нас. Але я веру: надыдзе час  і Леанід зойме сваё годнае месца ў Беларусі".

“Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку”. Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай

Марыя знаходзілася пад падпіскай аб нявыяздзе, аднак на судовае пасяджэнне 18 кастрычніка, калі планавалася апошняе слова абвінавачваных, яна не з'явілася, паколькі пакінула Беларусь.

Дасылайце лісты ці паштоўкі Леаніду ды Таццяне:

СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку
Таццяне Леанідаўне Ласіцы

Падвялі вынікі конкурсу "Кот на Валадарцы". Дзякуй за ўдзел!

За месяц - з 4 кастрычніка па 4 лістапада - мы атрымалі 19 ілюстрацый для конкурса "Кот на Валадарцы" ад людзей рознага ўзросту і з розных краінаў: малюнкі дасылалі і дзеці, і студэнты з Італіі і з Расіі, і нават палітзняволеныя. Прынялі ўдзел у конкурсе мастачка Вольга Якубоўская і мастак Уладзіслаў Бохан.

Малюнкі выкананыя ў розных тэхніках, але кожны з іх своеасаблівы і яскравы.

Мы дзякуем усім удзельнікам конкурса за салідарнасць і падтрымку Валянціна Стэфановіча. Ён быў прыемна здзіўлены, калі пачаў атрымоўваць Катоў у лістах.

"Кот на Валадарцы": Падводзім вынікі конкурса ілюстрацыі

На пачатку кастрычніка мы абвясцілі конкурс ілюстрацый у падтрымку праваабаронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча – “Кот на Валадарцы”.

Напішы адкрыты ліст у падтрымку зняволеных "вясноўцаў"

Дасылайце вашыя адкрытыя лісты салідарнасці ў падтрымку зняволеных "вясноўцаў" нам на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім іх “вясноўцам”, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства