viasna on patreon

Палітзняволенага Мікалая Дзядка асудзілі да пяці гадоў калоніі

2021 2021-11-10T10:03:36+0300 2021-11-10T11:43:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikola_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org

Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org

У Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада вынеслі прысуд 33-гадоваму палітзняволенаму блогеру і актывісту анархічнага руху Мікалаю Дзядку. Суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3і прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Антон Цюменцаў. Мікалай не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Год ён утрымліваецца пад вартай.  

Нагадаем, Мікалая затрымалі 11 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС у доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Гвалтам прымусілі зняцца на камеру для роліку МУС.

Пасля затрымання адвезлі ў Мінск ў ГУБАЗіК. Там ён чатыры гадзіны праляжаў тварам у падлогу. Яго катавалі – збівалі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў. Затым яго адвезлі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, пазней перавялі ў СІЗА-1. Мікола падрабязна на судзе распавёў пра катаванні:

"Я стаў крычаць, тады адзін супрацоўнік узяў з канапы падушку і ўціснуў маю галаву ў яе. Я адчуў, што не магу дыхаць, і паспрабаваў пракрычаць, што скажу пароль. Але яны не чулі і яшчэ некаторы час трымалі маю галаву ў падушцы. Калі паднялі галаву, я сказаў, што мне трэба час, каб успомніць пароль, так як я забыўся яго ад стрэсу. Тады яны працягнулі біць, я ўспомніў пароль дзесьці праз хвіліну. 

<...>

Большасць пагроз выказваў супрацоўнік, апазнаны мной пазней як Тарасік Іван Аляксандравіч: "Павязем цябе ў лес, распранемся і паглядзім, чым ты жанчын задавальняеш, ці ты можаш толькі языком. Цяпер паедзем у гестапа, а там ты будзеш плакаць і ненавідзець сябе". Як я зразумеў "гестапа" называлі паміж сабой будынак на Рэвалюцыйнай, 3. Пры гэтым мяне няспынна абражалі і білі, бралі падушку і катавалі".

Мікалай Дзядок сказаў у апошнім слове:

"Усе ўдзельнікі працэсу з юрыдычнай адукацыяй выдатна бачаць і разумеюць, што адбываецца. Я толькі хачу падзякаваць сваім родным, сябрам, таварышам-анархістам, журналістам, праваабаронцам, усім неабыякавым, усім, хто шануе маю працу, за тое, што падтрымлівалі мяне на працягу гэтага года і дапамагалі матэрыяльна. Гэта вельмі важна для мяне. Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!"

Храналогія суда над палітзняволеным Мікалаем Дзядком:

У Мінгарсудзе пачалі судзіць палітзняволенага Мікалая Дзядка. Ён не прызнае віну

Мікола будзе дапытаны напрыканцы судовага следства пасля допыту сведак і даследавання ўсіх матэрыялаў справы.

Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязень Дзядок распавёў пра катаванні і збіццё

У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Па справе Мікалая Дзядка прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу. У судзе абвешчаны перапынак на час яе правядзення

У Мінскім гарадскім судзе 5 ліпеня працягваецца суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Пяць гадоў калоніі — пракурор запрасіў пакаранне для палітвязня Мікалая Дзядка

У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада аднавіўся суд па крымінальнай справы супраць 33-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Абарона Дзядка: Прыналежнасць да анархічнага руху не можа выкарыстоўвацца як дыскрымінацыйная падстава пры вынясенні прысуду

3 лістапада абаронца палітвязня Святлана Гарбаток выступіла ў судовых спрэчках з прамовай. "Вясна" публікуе выступ адвакаткі ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства