viasna on patreon

Справа Юрыя Прахарэнкі: вырашаецца пытанне аб накіраванні яго на псіхіятрычнае лячэнне

2021 2021-10-29T12:51:44+0300 2021-10-29T12:51:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/homel-savecki-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Суд Савецкага раёна Гомеля 29 кастрычніка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Па справе праходзяць 23 пацярпелыя. Гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў, суддзі, пракурорскія работнікі і нават прэзідэнт.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Мохараў.

Сам абвінавачаны ў судзе па-ранейшаму не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі і псіхасаматычныя парушэнні. Яму трэба неадкладнае медычнае даследаванне и лячэнне, аднак гэтае пытанне так хутка не вырашаецца.  

За час зняволення ў СІЗА Гомеля Юрый пахудзеў больш чым на 35 кілаграмаў.

Ягоным законным прадстаўніком у судзе выступае бацька — Сяргей Прахарэнка.

Суд над Прахарэнкам па-ранейшаму праходзіць без яго ўдзелу, многія пацярпелыя ігнаруюць працэс

27 кастрычніка суд працягнуў допыт пацярпелых па справе, якія па-ранейшаму на суд не з’явіліся. Некаторыя з іх даслалі заявы, каб на судзе зачыталі іх ранейшыя паказанні.

Сёння на судовым пасяджэнні былі даследаваныя 5, 6, 7 тамы крымінальнай справы. Абвешчаныя вынікі экспертыз па розных каментарах, на прыналежнасць іх да нарматыўных або ненарматыўных форм маўленчага выказвання.

У трох выпадках з васьмі, даследаваных ў гэтых тамах, форма маўленчага выказвання экспертызай была прызнана нарматыўнай.

У сувязі з гэтым, у спрэчках, адвакат звярнула ўвагу, што некаторыя эпізоды са справы неабходна выключыць, таму што яны не нясуць складу злачынства.

У сёмым томе зачытваліся розныя характарыстыкі на Юрыя: са школы, навучальнай установы, працы і з СІЗА, у асноўным - станоўчыя.

Гэтак жа былі прадастаўлены дадзеныя білінгу МТС па карыстанні тэлефонам і інтэрнэтам.

У спрэчках пракурор, у сувязі з вынікамі псіхіятрычнай камісіі, прапанаваў накіраваць Прахарэнка на лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу на агульных падставах. Адвакат з гэтым пагадзілася. Бацька, які выступае законным прадстаўніком сына, папрасіў прабачэння ў пацярпелых, і прасіў справядлівага пакарання па законе.

У панядзелак 1.11.2021 ў 9.00 будзе абвешчана рашэнне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства