viasna on patreon

На лаве падсудных зноў сем'і. У Брэсце пачаўся суд над сёмай групай па "справе карагодаў"

2021 2021-07-26T15:11:55+0300 2021-07-26T15:16:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_perekrestok_khorovody_2020_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 26 ліпеня пачалі судзіць ужо сёмую групу па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсці на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Цяпер на лаве падсудных палітзняволены будаўнік і актывіст з Пружанаў Ігар Лаптановіч і ягоная жонка-бібліятэкарка Юлія, у іх сям'і трое дзяцей-школьнікаў. Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзіць 12 абвінавачаных, разглядае Вера Філонік. Гэта ўжо шостая суддзя з Брэста, якая ўдзельнічае ў судовым канвееры па самай масавай палітычнай справе ў Брэсце. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць Генадзь Бур і Вадзім Багатка. Па гэтай справе прысуды вынеслі ўжо 55 фігурантам "справы карагодаў".  

Брэст 13 верасня. Фота: МУС
Брэст 13 верасня. Фота: МУС

23 ліпеня ў Брэсце мусіў распачацца суд над шостай групай абвінавачаных па справе карагодаў. Аднак працэс так і на пачаўся, бо ў адной з абвінавачаных выявіўся станоўчы тэст на каронавірус.

Каго судзяць?

Як пішуць брэсцкія праваабаронцы "Вясны", абвінавачанымі ў гэтай групе выступаюць 12 чалавек. З іх сем фігурантаў і фігурантак не прызналі віну цалкам:

  • Андрасюк Арцём Аляксандравіч  віну не прызнаў;
  • Бірукоў Аляксей Валер'евіч — часткова прызнаў віну;
  • Бірукова Таццяна Юр'еўна — часткова прызнала віну;
  • Дзягцярык Сяргей Васільевіч — часткова прызнаў віну;
  • Дзямянка Дар'я Васільеўна  не прызнала віну;
  • Касцюк Андрэй Пятровіч — не прызнаў віну;
  • палітзняволены Лаптановіч Ігар Анатольевіч  не прызнаў віну;
  • Лаптановіч Юлія Аляксандраўна (жонка Ігара)  не прызнала віну;
  • Макарэвіч Уладзімір Віктаравіч — не прызнала віну;
  • Парфеевец Андрэй Аляксеевіч — часткова прызнаў віну;
  • Пяцінкін Канстанцін Паўлавіч — прызнаў цалкам віну;
  • Шыла Наталля Уладзіміраўна  не прызнала віну.

Палітзняволены Ігар Лаптановіч   адзіны, хто знаходзіцца пад вартай у зале суда. Яго затрымалі 24 сакавіка.

medushevskii_instagram.jpeg

Палітвязень па "справе карагодаў": Cем тыдняў правёў у падвальнай камеры без сонечнага святла

У канцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых "палітычных справаў" у гісторыі Беларусі — "справа карагодаў".

Як абвінавачванне гучыць у матэрыялах справы?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства