viasna on patreon

Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата

2021 2021-07-19T13:02:01+0300 2021-07-19T17:39:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sprava_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуд дзесяці палітвязняў, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 293218295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:

(паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса)

Восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:

(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць ім пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў)

Дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:

(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць яму пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў, паводле ч.2 арт. 295 — пяць гадоў без штрафа):

Менавіта такія пакаранні запрошваў старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Рамановіч. Падчас абвяшчэння прысудаў з вязняў не знялі кайданкі. Некалькі з іх, а таксама некаторыя слухачы ў залі выкрыкнулі "Жыве Беларусь!"

Суд таксама абавязаў палітвязней выплаціць судовыя выдаткі: 911 рублёў 57 капеек — Юрыя Бялько і 1 рубель 40 капеек — Дзмітрыя Жэбуртовіча


Як разглядалі справу?

Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».

Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

telegram_9034.jpeg

Фігурант "справы 11-ці ўдзельнікаў чата": Карпянкоў асабіста здымаў "пакаяльнае відэа" на камеру

Давід распавёў "Вясне" аб гэтай крымінальнай справе, аб збіцці і ціску, якому падвергнуліся яго фігуранты і пра тое, што асабіста яму давялося перажыць падчас следства.

Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні

«Вясна» распавядае, што вядома пра гэтую справу.

«У гэтай клетцы няма злачынцаў»

Што казалі ў спрэчках па справе аб удзельніках чата

sudovaja_grodno1.jpg

Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства