viasna on patreon

Amnesty International: "Грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы"

2021 2021-07-14T19:31:50+0300 2021-07-14T19:31:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ai_zajva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НКА ў Беларусі.

Рэагуючы на беспрэцэдэнтную хвалю ператрусаў і затрыманняў, накіраваных супраць больш чым дзясятка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, Мары Стразэрс, дырэктарка Amnesty International ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіла:

"На працягу апошніх 12 месяцаў Правы чалавека падвяргаліся бязлітаснай атацы з боку ўрада Аляксандра Лукашэнкі. На працягу гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасць адрэагаваць на паведамленні аб катаваннях, гвалце з боку паліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і паўсюдных рэпрэсіях. Сённяшняя маштабная атака на жыццёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасцю не дастаткова, каб пакласці канец гэтаму крызісу".

"Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што праводзіць у маштабах усёй краіны аперацыю па "зачыстцы ад радыкалаў", і сёння мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае на справе. Усе затрыманыя сёння павінны быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасці павінна быць спыненая".

"Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасці: грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы. Пара дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць!"

Раніцай 14 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў прыйшлі з ператрусамі ў офісы па меншай меры дзясятка буйных беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, праваабарончых арганізацый і апазіцыйных груп, а таксама дадому да грамадскіх дзеячаў. У спіс, які з кожнай гадзінай папаўняецца, уваходзяць: Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, праваабарончая арганізацыя Human Constanta, незалежны акадэмічны даследчы цэнтр BEROC, праваабарончая арганізацыя "Гендарныя перспектывы", Сусветны саюз беларусаў "Бацькаўшчына", апазіцыйная партыя Беларускі Народны Фронт, дэмакратычны Рух "За свабоду" і выдавецтва "Імёны".

Паводле інфармацыі "Вясны", затрымана не менш за 12 чалавек, у тым ліку адзін з кіраўнікоў "Вясны" Валянцін Стэфановіч і яго калегі Уладзімір Лабковіч, Алёна Лапцёнак, Андрэй Палуда, Алег Мацкевіч, Ігар Казмерчак, Віктар Сазонаў і Марына Статкевіч. На момант напісання матэрыялу месцазнаходжанне заснавальніка "Вясны" і былога вязня сумлення Алеся Бяляцкага было невядома.

Беларускія праваахоўныя органы не прадставілі прычын для рэйдаў. Паводле інфармацыі "Вясны", ператрусы праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

У сакавіку Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да "Вясны" па артыкуле 342 КК ("арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства