viasna on patreon

Яшчэ на 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі асудзілі непаўнагадовага Мікіту Залатарова

2021 2021-07-14T17:47:50+0300 2021-07-14T18:47:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zolotorev_nikita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Залатароў у судзе

Мікіта Залатароў у судзе

14 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынеслі прысуд непоўнагадоваму палітвязню Мікіту Залатарову.

Сёння пракурор патрабаваў пакараць Залатарова двума гадамі калоніі, але суддзя Віктар Казачок прысудзіў на поўгады меней.

Хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу ("Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спараў") за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

"Я добры чалавек. Я мухі не пакрыўджу". У Гомелі за напад на супрацоўніка СІЗА судзяць непаўналетняга Мікіту Залатарова

7 ліпеня ў Гомелі па другой крымінальнай справе пачалі судзіць непаўналетняга палітвязня Мікіту Залатарова, пішуць "Моцныя навіны".

Шляхам частковага складання раней прысуджанага тэрміну пакарання (5 гадоў калоніі) з новым, агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Таксама суд пастанавіў сплаціць кампенсацыю двум пацярпелым супрацоўнікам СІЗА - па 500 рублёў кожнаму

Нагадаем, паводле матэрыялаў справы, Мікіта Залатароў "наўмысна зрабіў падножку супрацоўніку СІЗА Лучкіну Н. А., у выніку чаго той упаў на падлогу, а калі падняўся, то прыхіліў Мікіту да сцяны, але падлетак схапіў Лучкіна за валасы і шыю, прычыніўшы фізічную боль і пабоі пацярпеламу, а таксама выказаў пагрозу прымянення гвалту ў адрас супрацоўніцы Хаўбок Т. Ю. і яе блізкіх". Кожны з пацярпелых супрацоўнікаў СІЗА запатрабавалі кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў. 

Мікіта Залатароў прызнаў віну, але дадаў:

"Гэта быў не гвалт, а супраціў. Абразлівыя словы я вымавіў на эмоцыях".

Хлопец неаднаразова заяўляў пра катаванні і збіццё ў СІЗА: «адводзяць ад камер і наносяць удары дубінкай».

Падтрымаць палітзняволенага Мікіту Міхайлавіча Залатарова паштоўкамі і лістамі можна па адрасе: 

СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства