viasna on patreon

29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце

2021 2021-07-12T16:06:20+0300 2021-07-12T16:19:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_protesty_vybory_2020_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 ліпеня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць 12 чалавек. Гэта жо чацвёртая партыя берасцейцаў, якіх судзяць па справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пратэстаў, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года.

brest_sud_1207.jpg
Перад абвяшчэннем прысуда. Фота "Брэсцкай Вясны"

Суддзя Дзмітрый Шурын вынес прысуды васьмі фігурантам справы. Справа Антонава Марка, Пекача Яўгена і Аляксандра Цімафеева вынесена ў асобную вытворчасць па прычыне іх хваробы. Яшчэ адзін фігурант справы - Алег Юраў, які не быў заключаны пад варту, абвешчаны ў вышук.

Прызначаны наступныя тэрміны васьмі фігурантам справы:

  • палітвязень Герасімук Святаслаў — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітвязень Збаранскі Давід — 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • палітвязень Мельнічук Валерый — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітвязень Сірадзэ Марэк — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Тарасавец Андрэй — 3 гады калоніі агульнага рэжыму (узяты пад варту ў зале суда);
  • палітвязень Трафімук Вячаслаў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • непаўналетні Пацяйчук Іван — 3 гады выхаваўчай калоніі (узяты пад варту ў зале суда);
  • непаўналетні Імхавік Максім — 3 гады выхаваўчай калоніі (узяты пад варту ў зале суда).

У чым іх абвінавацілі?

Паводле версіі следства, падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Брэста абвінавачаныя груба парушылі грамадскі парадак, учынілі пагромы, нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы.

У выніку беспарадкаў, па версіі следства, пацярпелі 24 сілавіка. З іх пацярпелымі па справе прызнаныя 19 чалавек. Адзін супрацоўнік атрымаў дзве раны ў галіне вялікага пальца правай пэндзля, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў. У астатніх —пабоі. Акрамя таго, абвінавачаныя спрабавалі ўжыць гвалт і прычыніць цялесныя пашкоджанні яшчэ траім сілавікам, заявіў у судзе дзяржабвінаваўца.

Усяго ж па справе агульная сума нанесенай, па версіі следства, шкоды — каля 24 тысяч рублёў: пашкоджаныя 13 аўтамабіляў міліцыі, адзін аўтобус, шчыты, шлемы, бронекамізэлькі, асфальт, тратуарная плітка, лаўкі, урны, дрэвы.

У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках

У судзе Ленінскага раёна Брэста 11 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць чацвёртай партыі берасцейцаў. 12 чалавек судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года. Разглядае гэтую справу суддзя Дзмітрый Шурын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства