viasna on patreon

Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы" Дапоўнена

2021 2021-07-02T20:51:58+0300 2021-07-06T13:07:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk_miting_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пінск, 9 жніўня 2020 года

Пінск, 9 жніўня 2020 года

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 2 ліпеня прайшлі спрэчкі бакоў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да другой партыі абвінавачаных.

Па крымінальнай справе праходзяць палітвязні: Волкаў Сяргей, Германовіч Леанід, Колб Валянцін, Лопух Аляксандр, Моцук Андрэй, Хвескавец Андрэй, Цібец Сяргей, Шандыба Аляксандр, Шаламіцкі Аляксандр і Шаламіцкі Сяргей.

Справу разглядае суддзя Вера Філонік. Бок дзяржабвінавачання ўяўляюць Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца ўказаў, што ўсе абвінавачаныя ў судзе заявілі, што з розных прычын знаходзіліся каля Пінскага гарвыканкама ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Усе фігуранты справы, за выключэннем Сяргея Волкава, прызналі, што здзяйснялі дзеянні, прад'яўленыя ў абвінавачванні: кідкі рознымі прадметамі, пры гэтым яны не пераследавалі мэты прычынення каму-небудзь цялесных пашкоджанняў або прымянення гвалту. Волкаў жа растлумачыў, што падабраў з зямлі запальнічку, каб выкарыстоўваць яе ў наступным, але зразумеў, што яна няспраўная і адкінуў у бок. Усе абвінавачаныя таксама казалі, што не бралі ўдзелу ў масавых беспарадках, не дзейнічалі групай асоб, бо не былі адзін з адным знаёмыя, не ўжывалі гвалту, не пашкоджвалі і не знішчалі чужой маёмасці.

Са слоў Германовіча вынікае, што ён кінуў драўляную палку за спіну супрацоўніка міліцыі, але ні ў каго не цэліўся, не імкнуўся патрапіць. Моцук растлумачыў, што кінуў дзве змятыя пластыкавыя бутэлькі, але прычыняць шкоду сваімі дзеяннямі не жадаў, быў у эмацыйным стане, пачуў крык ад кагосьці з навакольных грамадзян, якія дзеянні прадпрымаюць супрацоўнікі міліцыі, спалохаўся, меркаваў, што супрацоўнікі міліцыі могуць з перавышэннем службовых паўнамоцтваў прымяніць у дачыненні да яго якія-небудзь гвалтоўныя дзеянні. Колб растлумачыў, што супрацоўнікі міліцыі атачалі людзей, людзі былі напалоханыя, каб спыніць супрацьстаянне паміж людзьмі і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў ён кінуў у бок міліцыі пустую палімерную бутэльку. Ні ў каго не цэліўся, прычыняць фізічнае пашкоджанне супрацоўнікам міліцыі не жадаў. Волкаў растлумачыў, што кінуў палку, бо знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, а супрацоўнікі міліцыі штурхнулі яго шчытамі, ён упаў. Ад дадзеных дзеянняў міліцыянтаў яму стала крыўдна. Цібец растлумачыў, што кінуў бутэльку і палку, таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ўказаў, што дрэнна памятае гэтыя падзеі. Яшчэ адзін абвінавачаны бачыў, як трое супрацоўнікаў міліцыі збіваюць гумовымі палкамі мітынгоўцаў, ён спалохаўся за ўласную бяспеку: баяўся прымяненне гвалту з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, таму кінуў у кірунак міліцыянтаў пустую палімерную бутэльку. Прычыняць шкоду нікому не жадаў, яго бутэлька не даляцела да супрацоўнікаў міліцыі. Хвескавец паказаў, што вырашыў выйсці і ўбачыць, што адбываецца, а пры неабходнасці аказаць дапамогу. Падняў з зямлі пустую пластыкавую бутэльку і сінюю банку, калі кідаў не імкнуўся трапіць супрацоўнікаў міліцыі. Знаходзіўся ў эмацыйна ўзбуджаным стане з-за супрацьстаяння міліцыі з мітынгоўцамі.

Разам з тым, ніхто з абвінавачаных, за выключэннем Лопуха, у сваіх паказаннях не ўказаў, што ў дачыненні да іх ужываўся які-небудзь гвалт з боку сілавікоў. Таму бок абвінавачвання ставіць пад сумнеў паказанні фігурантаў справы і прыходзіць да думкі аб іх надуманасці ў частцы матываў і мэтаў дзеянняў. У пацверджанне пазіцыі абвінавачвання пракурор прыводзіць паказанні сведак і пацярпелых аб тым, што гвалт з боку мітынгоўцаў у дачыненні да сілавікоў насіў масавы характар, што выявілася ў нанясенні удараў па экіпіроўцы і непасрэдна па супрацоўніках органаў унутраных спраў і адначасовай вялікай колькасці кідкоў розных прадметаў, а таксама прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў піратэхнічных сродкаў, газу. Дзеянні абвінавачаных, зафіксаваныя на відэа, накіраваныя на гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, пашкоджанне і знішчэнне маёмасці. Абставіны прымянення гвалту абвінавачанымі пацвярджаецца заключэннямі судова-медыцынскай экспертызы ў дачыненні да пацярпелых.

На прагледжаным у судзе відэа таксама былі чутныя заклікі да гвалтоўных дзеянняў, у тым ліку на дэмантаж тратуарнай пліткі і іншых падручных сродкаў; відаць, як пратэстоўцы, сярод якія і абвінавачаныя, кідалі ў міліцыянтаў палкі, камяні, плітку, бутэлькі, наносілі ўдары нагамі, рукамі і палкамі па супрацоўнікам міліцыі.

"Фактычна абвінавачаныя далучыліся да дзеянняў іншых асоб у мэтах дасягнення адзінага выніку, у дадзеным выпадку - ўдзелу ў масавых беспарадках", - прыходзіць да высновы дзяржабвінаваўца.

Пракурор прасіў суд прызнаць фігурантаў справы вінаватымі ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК і прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму на наступныя тэрміны:

  • Аляксандру Лопуху - 5 гадоў і 6 месяцаў;
  • Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу - 5 гадоў кожнаму;
  • Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе - 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
  • Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму - 4 гады кожнаму.

Таксама Андрэя Хвескаўца пазбавіць спецыяльнага звання - "малодшы сяржант унутранай службы".

Ніхто з абвінавачаных не прызнаў іскавыя патрабаванні пацярпелых і грамадзянскіх пазоўнікаў, акрамя Аляксандра Лопуха, які ўжо кампенсаваў пашкоджанне лавачкі.

Пасля гэтага ў спрэчках выступілі абаронцы. Таксама абвінавачаныя сказалі апошняе слова.

“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"

ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.

Прысуд па справе будзе агучаны 6 ліпеня ў 16.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства