viasna on patreon

Суд па "справе студэнтаў": у залю пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі - затрымалі Дапоўнена

2021 2021-05-14T11:46:34+0300 2023-01-16T14:50:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_studenty1_14.05.2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля Дома правасуддзя. Фота onliner.by

Каля Дома правасуддзя. Фота onliner.by

Раніцай 14 траўня каля Дому правасуддзя сабралася шмат людзей, якія прыйшлі на суд па так званай "справе студэнтаў". Аднак нават у будынак суда пускалі толькі блізкіх сваякоў і дзяржаўныя СМІ. Нават бабуль і дзядуляў абвінавачаных не пусцілі ў залю суда нібыта праз недахоп месцаў. 

Справу разглядае суддзя суда Савецкага раёна Марына Фёдарава. Усіх палітзняволеных вінавацяць па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здейсненая групай асобаў па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак"), ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Следства вінаваціць затрыманых у тым, што яны нібыта каардынавалі пратэсты на месцах, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іхным рыхтаваннем і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі пра перасоўванне супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Паводле следчых, пратэставыя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, бо моладзь блакавала калідоры, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведнікаў, гучна крычала, свістала, скандавала лозунгі, спявала.

sud_studenty_14.05.2021.jpg

Каго судзяць?

Па крымінальнай справе праходзяць 12 чалавек:

  • Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ, 
  • Ягор Канецкі, студэнт БДУ,
  • Ілля Трахтэнберг, студэнт БДУ,
  • Таццяна Екельчык, студэнтка БДУ,
  • Кася Будько, студэнтка БДПУ,
  • Яна Арабейка, студэнтка БДПУ,
  • Вікторыя Гранкоўская, студэнтка БНТУ, 
  • Настасся Булыбенка, студэнтка БНТУ,
  • Марыя Каленік, студэнтка БДАМ,
  • Глеб Фіцнер, студэнт МДЛУ,
  • Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у справе моладзі і студэнтаў, уваходіць у Каардынацыйную раду, 
  • Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР.

Большасць з абвінавачаных былі затрыманыя 12 лістапада, у іх кватэрах правялі ператрусы, а студэнтаў змясцілі ў СІЗА КДБ. 

Усіх фігурантаў справы беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Затрыманні каля суда

Супрацоўнікі АМАП, якія дзяжурылі каля будынку суда, пачалі затрымліваць некаторых студэнтаў з тых, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаных, але не патрапіў на працэс. Вядома, што было затрымана не менш за 14 чалавек. Сярод затрыманых - палітык Анатоль Лябедзька, журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч, студэнтка БДУІР Ксенія Аляшко, студэнты БДУ Савелій Дубовік, Вольга Вайтовіч, Віктар Палтаржыцкі, Міраслава Булгакава, таксама Любоў Дашчынская. Па паведамленні МУС, затрыманыя не падпарадкаваліся законным патрабаванням міліцыі разыйсціся ад будынку суда (арт. 24.3 КаАП) і былі дастаўленыя ў РУУС для разбіральніцтва. 

Што адбываецца на працэсе?

Пракурор пачынае зачытваць абвінавачванні, паведамляецца ў тэлеграм-канале "Студэнцкая думка".

Паводле яго слоў, Ягор Канецкі "размяшчаў у чатах заклікі, каардынаваў", Вольга Філатчанкава "выкарыстоўваючы аўтарытэт выкладчыка, размяшчала заклікі да ўдзелу ў беспарадках, падчас правядзення мерапрыемстваў выконвала функцыі каардынавання".
Ілля Трахтэнберг нібыта "заклікаў і размяшчаў інфармацыю аб закліках ў пэўны час і ў пэўным месцы і выконваў функцыю кіравання ўдзельнікамі".

Тэкст абвінавачвання для палітзняволеных амаль не адрозніваецца, змяняюцца толькі ВНУ, таксама ўдакладняюць, што па версіі абвінавачвання фігуранты справы з'яўляліся "групай, якая дзейнічае па папярэдняй змове".

Таксама зачытваюць даты і адрасы месцаў, дзе праходзілі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, і нават прамежкі часу, на працягу якіх доўжыліся гэтыя мерапрыемствы.

Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка першая

12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных вузаў Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту).

Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая

Дванаццатага лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных вузаў Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту).

Знялася ў відэазвароце супраць гвалту і страйкавала

Што вядома пра палітзняволеную выкладчыцу БДУІР

Алесь Бяляцкі: "Вязні-студэнты ізноў засялілі тыя камеры, дзе сядзелі іхнія продкі"

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі даслаў у Следчы камітэт паручальніцтвы за дзевяцерых палітзняволеных студэнтаў. Кампанію па паруцы днямі запусціла Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства