viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: "Вязні-студэнты ізноў засялілі тыя камеры, дзе сядзелі іхнія продкі"

2021 2021-02-04T10:32:49+0300 2021-02-04T10:46:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sdudenty.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйны калаж

Ілюстрацыйны калаж

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі даслаў у Следчы камітэт паручальніцтвы за дзевяцерых палітзняволеных студэнтаў, сярод якіх Кася Будзько, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот ды іншыя. Кампанію па паруцы днямі запусціла Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

«Калі б сабраць усіх студэнтаў, якія ўлады за апошнія месяцы кінулі ў турму, атрымалася б поўная навучальная група, – падзяліўся сваімі развагамі Алесь Бяляцкі. – Зараз гэтыя дзеці, якім па 18-20 гадоў, праходзяць іншыя ўніверсітэты. Цікава, ці спакойна сьпіцца іхнім рэктарам-прарэктарам, якія шмат дзе паспрыялі, каб яны апынуліся ў турме.

У 2011 годзе падчас вобшуку ў мяне ўдома, я сказаў афіцэрам кэгэбістам: "Усё, хлопцы, вы патрапілі! Яшчэ не пасьпелі адмыцца ад перасьледу дэсідэнтаў у 80-я, як ізноў улезьлі ў бруд. Ей-богу, разгоняць вашую кантору".

Арэшт студэнтаў і ліквідацыя Задзіночаньня беларускіх студэнтаў увосень 2020-га вярнулі нас яшчэ ў ранейшыя пасьляваенныя сталінскія часы. У канцы 40-х кэгэбістамі былі разгромленыя падпольныя моладзевыя студэнцкія арганізацыі "Чайка", Саюз беларускіх патрыётаў, смаргоньска-мядзельская група, у 1950- м годзе быў расстраляны яе кіраўнік Расьціслаў Лапіцкі. Мінула 70 гадоў – і вязьні-студэнты ізноў засялілі тыя камеры, дзе сядзелі іхнія продкі. Яны апынуліся там, бо любяць Беларусь. Такім чынам сталіншчына натуральным чынам пераплялася з лукашызмам».

ЗБС будзе збіраць парукі да дзясятага лютага.

«Потым мы перадамо сваякам або абаронцам. Можна паручыцца за кагосьці аднаго, можна адразу за ўсіх. А можна проста распавесці знаёмым пра кампанію і кейсы студэнтаў і студэнтак, каб іншыя падпісаліся», – гаворыць Дарʼя Рублеўская, адна з ініцыятарак кампаніі.

Што трэба зрабіць, каб таксама падпісаць паручальніцтва?

1. Абраць палітзняволенага ці палітзняволеную, за якога ці якую вы жадаеце падпісаць паручальніцтва
2. Запампаваць узор паручальніцтва і запоўніць свае дадзеныя
3. Раздрукаваць і даслаць падпісанае паручальніцтва на паштовы адрас: 220113 г. Минск, ул. Кульман, 4, профсоюз РЭП з пазнакай "(молодёжная сеть)"

Прачытаць пра студэнтаў, а таксама спампаваць узоры паручальніцтваў можна на старонцы ЗБС.

Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка першая

12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных вузаў Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту).

Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая

Дванаццатага лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных вузаў Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту).

Знялася ў відэазвароце супраць гвалту і страйкавала

Што вядома пра палітзняволеную выкладчыцу БДУІР

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства