У Следчым камітэце працягваюцца допыты па справе "Вясны"
На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, 15 красавіка ў чарговы раз выклікаюць у якасці сведкі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна” са Смаргоні Алеся Дзергачова.
Допыт прызначаны на 9-30.
Усяго цягам гэтага тыдня па справе “Вясны” былі дапытаныя некалькі праваабаронцаў, іх сваякоў і актывістаў па ўсёй Беларусі.
Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).
Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.
Алесь Бяляцкі пасля допыту: Крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст