viasna on patreon

Яраслава Збароўскага асудзілі на 3 гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

2021 2021-04-05T11:39:52+0300 2021-04-05T12:24:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbarouski_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Збароўскі з жонкай пасля вынясення прысуду. Фота spring96.org

Яраслаў Збароўскі з жонкай пасля вынясення прысуду. Фота spring96.org

Раніцай 5 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска быў агалошаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 50-гадовага Яраслава Збароўскага, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Мужчыне прыпісвалі ўдзел у падзеях у ноч з 10 на 11 жніўня каля ТЦ "Рыга": блакаванне дарогі ўласнай машынай, узвядзенне барыкадаў. 

Палітзняволены віну не прызнаў, казаў, што трапіў на месца мітынгу выпадкова - ехаў павячэраць з жонкай, апынуўся ў заторы, рухаўся марудна праз гэта, пры першай магчымасці развярнуўся ў адваротным накірунку і паехаў дамой. Не адмаўляе, што выходзіў з машыны на раздзяляльную паласу і здымаў на тэлефон пратэстоўцаў для асабістага архіву, пасля выдаліў відэа, бо "яно не перадавала атмасферу". 

Суддзя Максім Трусевіч палічыў, што віна Яраслава Збароўскага даказаная, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Таксама вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы ўласны аўтамабіль абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства. Заяўлены пазоў "Мінсктранса" па кампенсацыі нанесенай шкоды за спыненне руху траспарту па ўсім горадзе ў памеры 21 831 рубель 69 капеек суд пастанавіў выдзеліць у грамадзянскае судаводства.

Яраслава Збароўскага вызвалілі з-пад варты ў залі суда, меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Тэрмін утрымання пад вартай залічаць у тэрмін адбыцця пакарання з разліку адзін дзень СІЗА за два дні абмежавання волі. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс

"Чым даказаная яго віна? Нічым!" Спрэчкі бакоў адбыліся ў судзе над палітвязнем Яраславам Збароўскім

Пракурор прасіла суд пакараць абвінавачанага абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, таксама канфіскаваць яго ўласны аўтамабіль як сродак здзяйснення злачынства.

У Мінску судзяць палітвязня Яраслава Збароўскага

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс над палітвязнем Яраславам Збароўскім, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства