viasna on patreon

"Чым даказаная яго віна? Нічым!" Спрэчкі бакоў адбыліся ў судзе над палітвязнем Яраславам Збароўскім

2021 2021-04-02T19:57:12+0300 2021-04-02T23:23:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbarouski_yar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Збароўскі. Фота са старонкі ў Facebook

Яраслаў Збароўскі. Фота са старонкі ў Facebook

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 2 красавіка працягнўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Яраслава Збароўскага, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту каля ТЦ "Рыга" ўвечары і ўначы з 10 на 11 жніўня 2020 года.

Справу вядзе суддзя Максім Трусевіч. Пракурор - Зубко.

У Мінску судзяць палітвязня Яраслава Збароўскага

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс над палітвязнем Яраславам Збароўскім, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. 

На працягу судовых пасяджэнняў, што праходзілі 19 і 24 сакавіка, а таксама 1 красавіка, суд вывучаў пісьмовыя матэрыялы справы.

У працэсе было прагледжана відэа, відавочна, змантаванае з розных ролікаў. Падсудны сцвярджае, што ў тыя моманты, якія ён пабачыў на відэа, ён ужо з’ехаў з месца падзей. Не бачыў узвядзення барыкадаў. Не мог пабачыць сябе на відэа, таму што ўжо не быў там.

Некаторыя дыскі не маглі адкрыть і праглядзець, таксама на тэлефоне Яраслава Збароўскага не знайшлі відэа, якое ён зрабіў каля ТЦ “Рыга” ўвечары 10 жніўня. Палітзняволены ўдакладніў, што сам выдаляў відэазапісы з тэлефона, бо яны не ўялялі для яго цікаўнасць. Але такія відэазапісы ёсць у матэрыялах справы.

Таму на працэс 2 красавіка быў выкліканы спецыяліста па крыміналістычнай тэхніцы са Следчага камітэта – следчы па асабліва важных справах Антон Расолька, які знайшоў відэаматэрыялы ў тэлефоне абвінавачанага. Ён патлумачыў суду, што зрабіў агляд тэлефона Збароўскага і выгрузку з яго інфармацыі, прааналізаваў яе і запісаў на дыскі, пасля чаго перадаў следчаму. Спецыяліст удакладніў, што быў зроблены вобраз усёй памяці тэлефона, і з яго была спампавана ўся інфармацыя, нават тая, што была выдаленая.

Але дакладна не ведае, ці былі на тэлефоне відэа, не знятыя Збароўскім, а захаваныя з тэлеграм-каналаў, бо ён займаецца толькі аўтаматычнай выгрузкай змесціва шматлікіх тэлефонаў, сам непасрэдна не праглядае файлы ў тэлефоне. Агулам на мабільным палітвязня было выяўлена больш за 5 900 відэафайлаў, 858 з іх было адноўлена з дапамогай тэхнічнага абсталявання.

Абвінавачаны патлумачыў, што пазоў “Мінсктранса” лічыць неабгрунтаваным, бо немагчыма было “спыніць тралейбусы, якія і так ужо стаялі”. Таксама ён аспрэчвае сваю дасведчанасць аб планаваным мітынгу каля ГЦ "Рыга". Сцвярджае, што калі б ведаў пра мерапрыемства там, не паехаў бы ў той раён увогуле.

У спрэчках бакоў дзяржабвінаваўца Зубко указала: у запісах тэлефонных размоваў жонкі абвінавачанага выяўляецца, што “яны гулялі, весяліліся дзве гадзіны, а потым прыехалі аўтазакі і з іх пабеглі ў натоўп”. Потым іх папрасілі перагарадзіць дарогу бліжэй да перакрыжавання, бо ў іх вялікая машына, пасля чаго яны туды і паехалі. Таксама паведамляе, “што былі там з папай і барыкады рабілі”. З аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў вядома, што Збароўскі меў магчымасць з’ехаць з месца падзей, але заставаўся там і мэтанакіравана ствараў перашкоды для руху траспартных сродкаў. Таксама віна ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве падцвярджаецца перапіскай палітзняволенага, дзе вядзецца гаворка пра блакіроўку дарогі зніжэннем хуткасці руху і стварэння затору.

Па меркаванні абвінавачвання, Збароўскі быў дасведчаны аб мітынгах у горадзе, але ўсё адно наўмысна рухаўся да месца дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак.

Пракурор палічыла віну палітвязня даказанай, але мяркавала, што з абвінавачвання трэба выключыць указананне на непадпарадкаванне патрабаванням прадстаўнікоў улады, выкрыкванне лозунгаў, плясканне ў далоні і размахванне рукамі. Прасіла суд пакараць Яраслава Збароўскага абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, таксама канфіскаваць яго ўласны аўтамабіль як сродак здзяйснення злачынства. Прасіла задаволіць пазоў “Мінсктранса” ў поўным аб’ёме – 21 831 рубель 69 капеек.

Абаронца Яраслава Збароўскага звярнула ўвагу суда на саму пастанову аб прыцягненні палітвязня ў якасці абвінавачага: такая пастанова павінна быць складзена ясна, панятна, з выкананнем правілаў агульнай і юрыдычнай граматнасці. Указала на супярэчнасці пастановы з законам у тэрміналогіі і складанасці ўспрыняцця тэксту абвінавачвання.

Адвакатка прывяла шэраг доказаў невінаватасці Яраслава Збароўскага: яго няма ні на адным з відэа з месцаў падзеі, ні на адным фота, дзе быў бы бачны яго ўдзел у мерапрыемстве.

“У чым віна Збароўскага? У банальнай цікаўнасці, як у шматлікіх людзей. Большасць, каго я бачыла на вуліцах, здымалі на відэа пратэсты.

Чым даказаная яго віна? Нічым! І яна не даказаная толькі таму, што ён нічога не рабіў”, - сказала абаронца.  

Абаронца прасіла суд Яраслава Збароўскага апраўдаць, у пазоўных патрабаваннях “Мінсктранса” адмовіць.

У апошнім слове палітзняволены сказаў, што за недаказанасцю шматлікіх фактараў, а таксама адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства, грамадска небяспечных дзеяў яго трэба апраўдаць. Прасіў дараваць яму залішнюю цікаўнасць і спробу відэаздымкі для асабістага архіву, за якую ён ўжо панёс суровае пакаранне - больш за паўгады ўтрымання пад вартай.

“Меркаванняў можа быць многа, але важна паступаць па законе. Прашу аднесцеся з разуменнем і прыняць правільнае рашэнне пры вынясенне прысуду”,  - зазначыў абвінавачаны.

Прысуд будзе агучаны 5 красавіка ў 11.00 гадзін.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства