viasna on patreon

"Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму

2021 2021-03-23T17:57:47+0300 2021-03-23T17:58:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kubarau_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пад час спрэчак па справе, якія адбыліся 22 сакавіка, памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

kubarau_sud.jpg
Дзмітрый Кубараў на судзе

Таксама Касьянчык падтрымала пазоўныя патрабаванні на кампенсацыю 69000 рублёў за шкоду, нанесеную "Мінсктрансу" за перыяд 9-12 жніўня 2020 года. Нягледзячы на тое, што гэта сума датычыцца ўсяго горада і ў матэрыялах справы ўтрымліваецца дакумент, згодна з якім вызначыць дакладную шкоду, нанесеную дзеяннямі абвінавачанага, не прадастаўляецца магчымым. Адвакат Дзмітрыя Кубарава ў сваёй прамове прасіў перакваліфікаваць справу на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

На судзе 23 сакавіка Дзмітрый выступіў з апошнім словам:

"Я напісаў прамову, але браць яе з сабой я не бачыў сэнсу. Таму што нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут – у пагонах, у мундзірах і гэтак далей. Я нават не спадзяюся, што яны мяне зразумеюць. Мне застаецца толькі ганарыцца тым, што я зрабіў і тым, чаго не зрабіў. Ганарыцца тым, кім стаў і кім не стаў насуперак таму, што мне прад'яўляюць. Для мяне гонар стаяць у адным шэрагу з такімі людзьмі, як Сяргей Ціханоўскі, Святлана Ціханоўская, Юрый Уласаў, Антон Бяленскі, Цапкала... Я не здзяйсняў тых злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць. На гэтым усё".

Прысуд па справе Дзмітрыя Кубарава будзе агучаны 24 сакавіка ў 16.40.

Згодна з абвінавачваннем, з 9 па 12 жніўня Дзмітый Кубараў заклікаў людзей у інтэрнэце і афлайн да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. А таксама сам арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх. Акрамя таго, ён меў намеры вырабіць “кактэйль Молатава”. 

11 жніўня Дзмітрый быў жорстка затрыманы і дастаўлены ў СІЗА КДБ. У ноч з 11 на 12 жніўня там жа падпісаў яўку з павіннай. У яго кватэры прайшоў вобшук, пасля якога ў яго канфіскавалі рупар, медыкаменты, воду, тэхніку (тэлефон, ноўтбук), каністры з растваральнікам і скіпідар, які выкарыстоўваўся для рамонту кватэры. З таго моманту (7 месяцаў) ён утрымліваецца пад вартай. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну і заявіў пра катаванні пасля затрымання.

Пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Кубаравым. Яго лічаць арганізатарам масавых беспарадкаў

Хлопец з каністрамі растваральніка і дзяўчына з Масквы з грашыма. Што распавёў палітвязень падчас допыту?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства