«Да панядзелка я дацягну». Працягнуўся суд над рок-музыкантам, які дзясяты дзень трымае «сухую» галадоўку
Чарговае паседжанне па справе Ігара Банцэра, які дзясяты дзень трымае галадоўку ў СІЗА, пачалося ў судзе Ленінскага раёну Горадні 12 сакавіка, перадае "Радыё Свабода".
«Я адчуваю сябе цудоўна на дзясятыя суткі сухой галадоўкі», — заўважыў Банцэр.
Яго не дазволілі здымаць у судзе, папрасілі схаваць тэлефоны. Ігар Банцэр у клетцы ў кайданках. Выглядае моцна схуднелым і бледным, аднак увесь час рухаецца, стаіць з паднятымі рукамі ў кайданках. Перад тым як людзей пусьцілі ў залю, адтуль былі чуваць неразборлівыя крыкі Банцэра.
Справу разглядае судздзя Натальля Козел, дзяржаўны абвінаваўца — Віктар Нічыпарук, пацярпелы міліцыянт — Сяргей Багдзевіч.
Банцэр заявіў хадайніцтва, каб яго выпусцілі з-пад варты.
«Я сядзеў на „Валадарцы“ з хворымі, забойцамі. Мяне часта блытаюць з імі. Я не такі, як яны. Я зорка рок-н-ролу. Я выправіўся і гатовы гэта даказаць», — адзначыў Банцэр у заяве.
Судзьдзя не задаволіла яго хадайніцтва: Банцэра ня выпусьцілі з-пад варты, «каб не схаваўся ад перасьледу».
«Да панядзелка я дацягну, а далей ня ведаю», — пракрычаў Банцэр.
Сябры і сваякі Банцэра ў перапынку прасілі яго піць ваду і спыніць галадоўку, ён адказваў ім катэгарычна адмоўна.
На паседжанне не прыйшоў сведка, якога прасіў дапытаць Банцэр. У судзе абвясцілі перапынак да 18 сакавіка, каб паўторна выклікаць гэтага сведку.
Працягнуўся суд над рок-музыкантам Ігарам Банцарам