У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту
У Жлобіне дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву. Іх прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай і трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму адпаведна.
Справу разгледзеў суддзя Мікалай Сяргеевіч, дзяржабвінаваўца – пракурор Фядорчанка.
У якасці пацярпелага выступіў намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн, які быў пацярпелым і ў ранейшых працэсах у Жлобіне.
Андрэй Расулаў, як паказала следства, знаходзячыся ў нецвярозым стане, разам з Сяргеем Бекарэвічам і іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаялі ў сцэпцы. Таксама заклікалі астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыквалі лозунгі. Аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы, тым самым здзяйснялі гвалт.
Андрэй Расулаў адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе, але заявіў, што сваю віну ў гвалтоўных дзеяннях прызнае цалкам і шкадуе аб здзейсненым у тую ноч. Прыносіць прабачэнні пацярпелым. Таксама ў віне прызнаўся і другі абвінавачваны – Сяргей Бекарэвіч.
Жлобінская анамалія
За падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту