viasna on patreon

На два гады "хіміі" асудзілі маладзечанца, які трымаў музычную калонку на акцыі 9 жніўня

2021 2021-02-22T10:31:38+0300 2021-02-22T10:32:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tavgen_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Таўгень

Віктар Таўгень

У судзе Маладзечанскага раёна 22 лютага быў вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Суддзя Іна Каханоўская прысудзіла Віктару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").  Менавіта такое пакаранне запрасіў падчас спрэчак пракурор.

Віктара Таўгеня абвінавацілі ў тым, што ўвечары 9 жніўня ён груба парушаў грамадскі парадак, а менавіта "махаў рукамі, уключаў гучна музыку на магнітафоне, ствараў штучнае асвятленне ліхтарыкам". Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Да суда Таўгень знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. За ўдзел у той жа акцыі ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт з 12 па 16 жніўня па артыкуле 23.34 КаАП.

Падчас свайго допыту на першым пасяджэнні Таўгень сваёй віны не прызнаў, бо не лічыў, што сваімі дзеяннямі ён парушаў грамадскі парадак. Заўваг як з боку міліцыі, так і з боку грамадзян у той дзень ён не атрымліваў. На думку адваката мужчыны, падчас судовага разбіральніцтва не было агучана ніводнага доказа віны абвінавачанага.

У Маладзечне судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 9 жніўня. За тое, што трымаў музычную калонку

У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай супраць мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Справу разглядае суддзя Іна Каханоўская, дзяржаўны абвінаваўца Балоціна. Інтарэсы Таўгеня прадстаўляе адвакат Анатоль Клімовіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства