viasna on patreon

Справа гальшанскага "тэрарыста" Вярбіцкага: допыт сведкаў, якія ўдзельнічалі ў ператрусе

2021 2021-02-16T20:53:04+0300 2021-02-16T20:53:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarbicki-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета"

Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета"

У судзе  Смаргонскага раёна 16 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага. Яго вінавацяць адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Справу разглядае суддзя Людміла Пятрова, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Сяргей Кавальчук.

Як паведамляла пракуратура Ашмянскага раёна, згодна з матэрыяламі справы 14 кастрычніка 2020 года ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з груп Telegram-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.

У гэты ж дзень і ў тым жа Telegram-чаце пад нікам «Dimon D» ён размясціў паведамленне з заклікамі да пашкоджання і знішчэння маёмасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў шляхам падпалу транспартных сродкаў, якія належаць ім.

16 лютага на судовае пасяджэнне прыехалі прадстаўнікі дзяржаўных СМІ – Беларусь 1 і смаргонскага тэлебачання. На пасяджэнне яны не засталіся, знялі толькі Вярбіцкага.

Сёння дапыталі некалькі сведкаў, якія прыязджалі на вобшук, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Аляксей Бяляеў праходзіць тэрміновую службу ў войску. Бяляеў удзельнічаў у ператрусе ў доме Вярбіцкага. Ён успамінае, што абвінавачваемы адмаўляўся адчыняць дзверы дома. У дом Вярбіцкі пусціў супрацоўнікаў толькі пасля прыезду старшыні сельвыканкаму. Бяляеў бачыў, як міліцыянеры знайшлі патроны і порах.

Аляксандр Красоўскі – оперупаўнаважаны Ашмянскага РАУС. Ён двойчы прыязджаў на ператрус да Вярбіцкага. Красоўскі бачыў, як абвінавачваемы парваў пастанову аб ператрусе і разбіў свой мабільны тэлефон. Пасля міліцыянеры разам з Вярбіцкім паехалі ў Ашмяны за новай пастановай і вярнуліся назад у Гальшаны. Падчас ператрусу менавіта Красоўскі знайшоў у доме Вярбіцкага патроны і порах. Ён памятае, што Вярбіцкі ўвесь час на знойдзеныя боепрыпасы казаў, што яны маглі застацца пасля смерці бацькоў.

Адвакат Аляксей Крывалапаў хадайнічаў пра тое, каб дадаць да справы скрыншоты перапіскі ў тэлеграм-каналах, у якіх пакінуў паведамленні Вярбіцкі. Гэтае хадайніцтва суд ухваліў. Крывалапаў хадайнічаў аб правядзенні псіхалагічна-лінгвістычнай экспертызы, каб даць ацэнку перапісцы Вярбіцкага і дадаць да матэрыялаў справы псіхалагічны партрэт абвінавачваемага. Вярбіцкі паясніў, што можа даць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках, каб экспертыза была ўсебаковай. Суддзя адхіліла хадайніцтва.

Праваабаронца Алесь Дзергачоў кажа, што падобна на тое, што застаўся этап выступаў пракурора, адваката і апошняе слова Вярбіцкага. Але суддзя аб'явіла перапынак прыкладна  на тыдзень-два.

У разбіральніцтве павінны прайсці спрэчкі бакоў, Вярбіцкі выступіць з апошнім словам. Дату і час наступнага пасяджэння суддзя не агучыла. Яна ўдакладніла, што ўдзельнікі працэсу даведаюцца аб гэтым пазней.

Справа гальшанскага "тэрарыста": у камеру змясцілі "падсаднога", каб справакаваць на размову

У крымінальнай справе Вярбіцкага тры тамы. У абвінавачанага падчас ператрусу канфіскавалі сістэмны блок, два ноўтбукі, чатыры мабільных тэлефона, дзве флэшкі, два знешніх дыска, фотаапарат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства