viasna on patreon

Гарадзенская "справа пяці": працягнулася апытанне пацярпелых

2021 2021-02-08T20:39:00+0300 2021-02-09T13:49:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gar_5ka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Рамана Юргеля

Фота Рамана Юргеля

8 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні прайшло чарговае паседжанне па так званай "справе пяці", паведамляе "Гарадзенская Вясна". Праўда, на лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі. Аляксандар Якубоўскі знік і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС.

У гэты дзень было вырашана правясці апытанне так званых пацярпелых -  "Латкова" і "Вавілонава". Яны адказвалі на пытанні з-за прыадчыненых дзвярэй.

Амапавец "Андрэй Вавілонаў" расказаў у судзе наступнае: "Шостага верасня дзяжурылі на плошчы Савецкая. Па радыёстанцыі ў 14 гадзін паведамілі пра несанкцыянаваны мітынг, грамадзяне пачалі рухацца з бчб сімволікай ад плошчы Савецкая да моста, крычалі " Жыве Беларусь!", працавала інфармацыйная група па вуліцы Гарнавых, папярэджвала, што мітынг несакцыйны. Грамадзяне браліся за рукі, стваралі счэпку, ішлі на нас, не рэагавалі на папярэджанні. Кідалі нейкія прадметы. Цялесных пашкоджанняў і ранак не нанесена. Не бачыў, каб каму-то ўжылі гвалт, людзі пасоўваліся ў счэпцы, прадметы ў мяне не траплялі. Сутыкненне праходзіла ніжэй прыпынку Гарнавых. Людзі былі адціснуты. Я нікога не затрымліваў, а калегі затрымлівалі. Газ у бок натоўпу ўжылі! Папярэджвалі аб гэтым людзей. Хто ўжыў - не бачыў, быў у балаклаве. Затрыманых даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Затым паехалі да ўніверсама. Людзі ішлі калонамі па ходніках і дарозе, былі з БЧБ сцягамі, з Пагоняй, крычалі "Жыве Беларусь!". Каля "Брэста" сталі ўнутраныя войскі ланцугом па ўсёй праезнай часткі ў зялёным. Людзі ўзяліся ў счэпку, каб іх не выдзіралі. Патрапіла каля "Брэста" мне па руках і ў грудзі, але сінякоў, ранак не было. Людзі з газавых балончыкаў распылілі ў нас газ каля "Брэста". Аднаго супрацоўніка я адвёў да фельчара ў аўтобус, прамыць вочы. Каля "Брэста" АМАП распылялі газ. Былі нейкія завадатара, заклікалі да счэпкі. Грамадскі транспарт не ехаў з-за несакцыянаванага мітынгу. Я выконваў сваю працу, мяне адштурхоўвалі, гэта не перашкаджала мне прыкрываць калегаў. Маральных пакут у мяне не было. Не мае намеру заяўляць пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды".

Наступным быў апытаны омоновец "Павел Латкоў". Яго тлумачэнні былі аналагічнымі таму, што расказаў "Вавілонаў". Ён сказаў таксама, што нехта ўдарыў яго кулаком у твар, але хто, не ведае. Цялесных пашкоджанняў не засталося. ОМОН распырскваў газ адзін раз. У вочы ж яму трапіў газ, які распылялі мітынгоўцы, вочы прамылі, больш па медыцынскую дапамогу не звяртаўся. Сам асабіста нікога не затрымліваў. Сваё прозвішча засакрэціў адразу. Пра тое, што газ трапіў яму ў вочы, на допыце следчаму не расказваў, а ўспомніў пра гэта толькі ў судзе.

Наступнае паседжанне па гэтай справе пройдзе 11 лютага ў 10.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства