viasna on patreon

Палітычны пераслед у Беларусі ў пятніцу 5 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-05T19:01:00+0300 2021-02-05T20:47:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sidareuski-skrabunova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Жабінцы сёння затрымалі трох чалавек: Антаніну Хакімаву, Алену Абрамаву, Дзяніса Веташкіна. Іх выклікалі ў мясцовае РАУС па позве, але адтуль іх больш не выпусцілі.


У Мінску паведамляюць пра затрыманне Святланы Суднікавай. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. 


Як паведаміў у фэйсбуку палітык Віталь Рымашэўскі, яго выклікалі ў Следчы камітэт на допыт па справе Каардынацыйнай рады.


На допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў у Брэсце сёння выклікалі дырэктарку берасцейскага авангарднага тэатру «Крылы халопа» Аксану Галко. 


Увечары магілёўская "Вясна" паведаміла, што ў магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай адбываецца ператрус. Па інфармацыі праваабаронцаў, журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага затрымалі ў сярэдзіне дня, калі яны накіроўваліся на абвяшчэнне прысуду па справе былой Магілёўскай чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Сідарэўскага пратрымалі ў Ленінскім РАУСе тры гадзіны, склаўшы пратакол па арт. 22.9 КаАП (абвіначваюць у працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі).

Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова. Фота: mspring.online
Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова. Фота: mspring.online

Пасля гэтага Сідароўскага адпусцілі. А 17:15 супрацоўнікі Ленінскага РАУС Аляксандр Тамашоў і Васіль Карніенка заявіліся ў дом да журналісткі Аліне Скрабуновай з ператрусам. Што менавіта хочуць знайсці міліцыянты – пакуль невядома.

Увечары журналісты паведамілі "Белсат", што Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», адпусцілі. Аліна Скрабунова сказала, што ў яе забралі ўсю тэхніку і тэлефоны. Таксама ім выдалі павесткі ў суд на 19 лютага.


Каардынатару "Еўрапейскай Беларусі", палітвязню Яўгену Афнагелю прад'явілі яшчэ адно абвінавачванне – па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці". Таксама яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК).

Ператрусы ў Беларусі: хроніка пераследу за 4 лютага

4 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства