viasna on patreon

Справа Вітольда Ашурка: па двух артыкулах — пяць гадоў калоніі Дапоўнена

2021 2021-01-18T11:59:04+0300 2022-06-20T15:38:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ashurak_vitold1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вітольд Ашурак, фота з Facebook

Вітольд Ашурак, фота з Facebook

18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.

Ён прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская вясна".

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулах 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса, пачаўся 28 снежня.

Тады падтрымаць Вітольда Ашурка ў Ліду прыехалі гарадзенскія і менскія грамадскія актывісты. Усяго прыехала і сабралася каля 50 чалавек. Адразу суд зрабілі закрытым.

Нагадаем, суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Нягледзячы на абурэнне вялікай колькасці гледачоў, што прыйшлі на працэс, ён адмовіўся размаўляць па-за межамі працэсуальных дзеянняў і хутка зайшоў у судовую залу. Супрацоўнікі міліцыі зачынілі за ім дзверы.

Суд па крымінальнай справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку “Вясны” сказалі, што на стэндзе не напісана, што пасяджэнне закрытае, таму што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя.

 Чаму суд правялі ў закрытым фармаце?

Паколькі па крымінальнай справе ёсць пацярпелы і значная колькасць сведкаў з’яўляюцца працаўнікамі міліцыі, сябрамі ўчастковых выбарчых камісій і іншых дзяржаўных органаў – у мэтах нераспаўсюджвання іх асабістых дадзеных было прынята рашэнне правесці судовае пасяджэнне з закрытым фармаце” - так патлумачыў прычыну закрытасці суда старшыня Лідскага раённага суда В. Мацук.

Суд па крымінальнай справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі. Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку “Вясны” сказалі, што на стэндзе не напісана, што пасяджэнне закрытае, таму што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя. Таксама ў службе даверу паведамілі, што яны не маюць права і не могуць ўздзейнічаць на суддзю, каб той зрабіў пасяджэнне адкрытым.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства